Будучыя абаронцы

Спорт

На базе дзяржаўнай гімназіі прайшло першынство раёна па летняму мнагабор’ю сярод дапрызыўной і прызыўной моладзі “Абаронца Айчыны”. Арганізатарамі спаборніцтва выступілі аддзел адукацыі, аддзел па фізкультуры, спорту і турызму райвыканкома і  Хойніцкая раённая арганізацыйная структура ДГСААФ.

Вучні з 10 сярэдніх школ раёна прадэманстравалі свой спрыт у бегу на сто метраў, кросе на тысячу метраў, падцягванні на перакладзіне, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і кіданні “гранаты”.

У асабістым першынстве па выніках усіх пяці відаў першае і другое месца падзялілі вучні Судкоўскай СШ Максім Мароз і Дзяніс Лагвінец , трэцяе атрымаў Элвіс Хаустаў з Партызанскай СШ. У камандным першынстве месцы размеркаваліся наступным чынам: першае – Судкоўская СШ, другое – Партызанская СШ, трэцяе – дзяржаўная гімназія. Пераможцы атрымалі дыпломы і падарункі ад аддзела адукацыі, ДТСААФ і раённага камітэта БРСМ.


Ірына НОВІКАВА.
Фота Наталлі ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *