На станоўчы вынік працаваць разам

Законнасць і парадак

Асноўным пытаннем парадку дня пашыранага пасяджэння камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама пад старшынствам старшыні камісіі, намесніка старшыні райвыканкама Ж.М. Чарняўскай з’явіўся разгляд стану прапарушэнняў, злачынстваў сярод непаўналетніх за 9 месяцаў 2011 года. Прынята да ведама інфармацыя начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС А.В. Лобана і намесніка старшыні па справах непаўналетніх райвыканкама А.С. Содаль.



Адзначалася, што работа па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў сярод непаўналетніх будуецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, комплексным планам мерапрыемстваў па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў на 2011-2013 гады, галіновымі планамі раённых служб. У сакавіку і жніўні сёлета гэтае пытанне разглядвалася на пасяджэннях раённага выканаўчага камітэта.



За 9 месяцаў праведзена 19 пасяджэнняў камісіі па справах непаўналетніх (2010 г. – 23), у тым ліку выязных – 6 (летась – 3), разгледжана 280 спраў (2010 г. – 246) у адносінах 136 непаўналетніх. У адносінах бацькоў за невыкананне абавязкаў па выхаванню дзяцей, што пацягнула здзяйсненне непаўналетнімі ва ўзросце да 16 гадоў дзеянняў, утрымліваючых прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння або злачынства, разгледжана 35 (2010 г. – 33) пратаколаў. Усе матэрыялы разгледжаны з удзелам бацькоў, якія папярэджаны аб адказнасці, сем’і пастаўлены на кантроль.



Зыходзячы са статыстычных даных, за студзень-верасень 2011 года на тэрыторыі нашага раёна непаўналетнімі здзейснена, як і летась, 18 злачынстваў з удзелам 21 непаўналетняга. Прэваліруюць крадзяжы – 16 выпадкаў, летась – 11.



 Кіраўнікам агульнаадукацыйных устаноў раёна ўказана на правядзенне мэтанакіраванай асветніцкай работы сярод навучэнцаў, праводзіць з бацькамі гутаркі па прафілактыцы правапарушэнняў, бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту: у тры разы павялічылася колькасць непаўналетніх, затрыманых без правоў кіравання аўтамабілем. А гэта азначае, што вынікі могуць быць самыя непрадказальныя.



Зацікаўлена абмяр-коўвалі прысутныя на камісіі пытанне па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2006 года №18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неспрыяльных сем’ях». Усе зыходзіліся на адным – трэба працягваць сумесную работу з тым, каб колькасць сем’яў, якія знаходзяцца  ў сацыяльна-небяспечным становішчы, змяншалася. І ў сувязі з тым, што асноўнай прычынай дзіцячай неспрыяльнасці з’яўляецца п’янства бацькоў, прыкласці намаганні для таго, каб пазбавіць іх гэтай шкоднай звычкі. У адзіночку справіцца немагчыма, гэта трэба рабіць разам.



На пасяджэнні камісіі былі агучаны вынікі паступлення выпускнікоў нашага раёна 2010-2011 года ў сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы. У гэтым пытанні маюцца пэўныя поспехі, як і раней, большасць выпускнікоў жадаюць набываць педагагічныя спецыяльнасці.



Клаўдзія БОСАК.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *