Пад рытмы планеты

Белая Русь

Дэлегацыя актывістаў Хойніцкай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, узначальваемая старшынёй арганізацыі Л.Ф. Кулакоўскай, прыняла ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 10-годдзю рэспубліканскага грамадскага аб’яднання і 80-годдзю ўтварэння Гомельскай вобласці.

Перад пачаткам канцэртнай праграмы прадстаўнікі раённых арганізацый Гомельшчыны азнаёміліся з выстаўкай “Белая Русь” у будучыню разам”.

Удзел у мерапрыемстве прыняў старшыня РГА “Белая Русь” Г.Б Давыдзька. Ён сустрэўся з актывам абласной арганізацыі РГА “Белая Русь” і ўручыў членскія білеты супрацоўнікам тэлерадыёкампаніі “Гомель”. Прывітальныя словы сабраўшымся адрасавалі і старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Г.А. Цярэшчанка.

А потым амаль дзве гадзіны ўсе атрымлівалі асалоду ад канцэртнай праграмы “Рытмы планеты”, якую прадставілі Гомельскія гарадскія аркестры.

Вольга Белаш.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *