Вырашана на каардынацыйным савеце


21 кастрычніка пад старшынствам старшыні раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар адбылося пасяджэнне каардынацыйнага раённага савета. Абмяркоўвалася пытанне выканання мерапрыемстваў па добраўпарадкаванню і навядзенню парадка на зямельных участках і замацаваных тэрыторыях.



Адзначана нездавальняючая работа дырэктара КСУП «Веляцін» Р.А. Гардзейчыка  па прыцягненню ў сельска-гаспадарчы абарот пустуючых участкаў у н.п. Паселічы. Няма належнага парадку на тэрыторыі, прылягаючай да адміністрацыйнага будынка КСУП «Агракамбінат «Віць», дзе знаходзіцца помнік загінуўшым жыхарам ў гады Вялікай Айчыннай вайны. В.а. дырэктара сельгаспрадпрыемства В.У. Мігаю варта арганізаваць суботнік, кожнаму са спецыялістаў вызначыць пэўны ўчастак добраўпарадкавальных работ, затым спытаць за выкананне. Акрамя гэтага неабходна прывесці ў парадак тэрыторыю жылфонда, які знаходзіцца на балансе агракамбіната. Старшыні райсельгасхарчу А.Р. Вараб’ю ўказана на недастатковую работу па вяртанню закустараных земляў у сельскагаспадарчы абарот у Хойніцкім раёне, на недастатковы запыт з кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў па добраўпарадкаванню і навядзенню парадку на зямлі.



Нараканняў заслу-гоўвае   і начальнік раённага вузла элек-трасувязі С.А. Дубадзел. Пасля рамонтных работ калодзежы, дзе яны праводзіліся, застаюцца ў нядобраўпарадкаваным выглядзе. Асабліва гэта відавочна па вул. Сялянскай і Калесніка райцэнтра. Да таго ж, неабходна правесці рэвізію калодзежаў РУЭС.
Справаздачы прадстаўнікоў служб, адказных за выкананне вышэйадзначаных мерап-рыемстваў,  суправаджаліся дэманстрацыяй слайдаў, з якіх вынікала, што пасля правядзення рэйдаў у шэрагу месц становішча кардынальным чынам змянілася ў лепшы бок. Праверана выкананне прадпісанняў, дадзеных на папярэднім тыдні, па вул. Заслонава, А. Кашавога, Лугавая, Меліярацыйная, Будаўнічая.



КЖУП «Хойніцкі каму-нальнік» вядзецца распрацоўка новай формы дагавораў на вываз цвёрдых бытавых адходаў, з уключэннем ў іх вывазу сезоннага смецця і буйнагабарытных адходаў з грамадзянамі г. Хойнікі.



Хойніцкаму раёну элект-рычных сетак даручана правесці скошванне пустазелля і абкапаць усе апоры паветраных ліній электраперадачы і ТП па раёну.
Вызначаны канкрэтныя тэрміны выканання работ з інфармацыяй аб зробленым у каардынацыйны раённы Савет.



Клаўдзія МІКАЛАЕВА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *