Зямлі роднай прысвячаючы


Само надвор’е – не па-асенняму цёплае і сонечнае ў мінулую суботу – быццам было прымеркавана да свята вёскі Вялікі Бор, якое, разгарнуўшыся на пляцоўцы каля  цэнтра вольнага адпачынку з раніцы, радавала жыхароў і гасцей да вечара пад кіраўніцтвам вопытнага «дырыжора», мастацкага кіраўніка ГЦКіС «Меліяратар» Л.У. Краўчанка.



Звяртаючыся да жыхароў вёскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар выказала ўпэўненасць у тым, што населены пункт заўсёды будзе радаваць дагледжанасцю і дабрабытам, пажадала, каб сем’і былі дружнымі, дзеці жыццярадаснымі, дамы ўтульнымі.



Старшыня Велікаборскага сельвыканкама А.А. Кузьменка ўручыла граматы і падзякі грамадзянам і кіраўніцтву арганізацый, размешчаных на тэрыторыі Савета,  якія найбольш вызначыліся ў добраўпарадкаванні, за падрыхтоўку да святкавання ў райцэнтры Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь  і  за аказаную  спонсарскую дапамогу, навядзенне  дысцы-плінарнага парадку ў вёсцы.



У ходзе тэатралізавана-музычнага прадстаўлення была праследжана гісторыя і абмаляваны сённяшні дзень вёскі. Шчырыя, цёплыя словы, задушэўныя песні ў выкананні ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці ГЦКіС «Меліяратар» і РДК, мясцовых спявачак прагучалі ў адрас былых і цяперашніх працаўнікоў вёскі – паляводаў, механізатараў, жывёлаводаў, спецы-ялістаў сельскай гаспадаркі, настаўнікаў, работнікаў лесу і дрэваапрацоўчага кам-біната – усіх прозвішчаў іх, добрасумленных і адказных, нават не пералічыць. Віншаванні атрымалі мнагадзетныя сем’і і сем’і Аляксандра Паўлавіча  і Ганны Дзмітрыеўны Сачанка, Аляксандра Уладзіміравіча і Валянціны Аляксандраўны Харошка, якія побач крочаць па жыцці 40 гадоў, Мікалая Васільевіча і Соф’і Аркадзьеўны Іванюценка, чый сямейны стаж 35 гадоў.



Гасцінныя пляцоўкі, якія клікалі заглянуць да сябе, пачаставацца, проста палюбавацца, як нельга лепш гаварылі аб шчырай любві да роднага і дарагога сэрцу месца – Вялікага Бора. Гэта даказваў шчодры і багаты каравай, якім пачаставалі ўсіх прысутных, і стол з блінамі з мясам, іншай выпечкай, і хатка рыбака з духмянай юшкай, і выстаўкі дэкарытыўна-прыкладнога мастацтва вучняў школы, і вышыўкі жанчын вёскі. Моладзь збіралася за шашачнымі дош-камі, змагалася ў армрэслінгу. Але, напэўна, больш за ўсё чакалі велікаборцы бясп-ройгрышнай латарэі, якой было прададзена 168 білетаў. Ніхто не застаўся без выйгрышу, а самы галоўны прыз –марскую свінку – атрымаў В.Б. Кузьменка.



Галоўная перавага гэтага свята вёскі і яму падобных мерапрыемстваў ў тым, што людзі збіраюцца разам. Ёсць забавы на любы густ: для дарослых і дзяцей. І хочацца, каб такіх дзён – шчаслівых і запамінальных – у жыцці майго роднага Вялікага Бора было больш.



Клаўдзія БОСАК.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *