Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віктар Валер’евіч Сацура: «Галоўнае – належныя ўмовы для працы і адпачынку»

Экономика

У раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, нягледзячы на агульную занятасць і спецыфіку работы, многа ўвагі надаецца ўмовам працы. Новы выгляд набывае не толькі галаўны будынак, што размешчаны ў г. Хойнікі, але і пасты ў населеных пунктах. Тое ж самое датычыць і тэхнікі.

Так, напрыклад, на завяршаючым этапе знаходзяцца рамонтныя работы на пажарным аварыйна-выратавальным пасту №12, што размешчаны ў населеным пункце Дуброва. Асноўная частка іх выканана гаспадарчым спосабам, гэта значыць – ўласнымі сіламі супрацоўнікаў РАНС, блага людзей з разнастайнымі ўменнямі ў аддзеле хапае.
Як зазначае Віктар Валерьевіч Сацура: «Людзі, якія праводзяць на рабоце столькі часу (заступаюць супрацоўнікі на змену на суткі), павінны мець належныя ўмовы. І не толькі для работы, але і для адпачынку. Таму прыкладзены намаганні, каб зрабіць бытавыя ўмовы годнымі».
Начальнік ПАВП №13 Віктар Яўгеньевіч Назаранка растлумачыў, праводзячы экскурсію па аварыйна-выратавальным пасту, што засталося адрамантаваць гараж і крыху пафарбаваць фасад. І работы будуць завершаны.
Так, набылі належны выгляд кабінет начальніка паста, агульнае памяшканне, склад для захоўвання рукавоў, памяшканне для адпачынку. Нават утульны ў мужчын атрымаўся пакой для прыёма ежы. Зроблены быў у мінулым годзе дах, усталяваны парапет. Па вясне будзе добраўпарадкавана і прылягаючая тэрыторыя.

Вольга Белаш. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *