Добра ўзарэш – болей збярэш

Сельское хозяйство

Сельгаспрадпрыемствы раёна працягваюць весці ворыва глебы пад ураджай наступнага года. Як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, па стану на 10 лістапада зябліва пры плане 8762 гектары паднята на плошчы 3388 гектараў, што складае 39%. У лідэры на ворыўных работах выйшлі КСУП «Эксбаза «Стралічава» і КСУП «Аравічы», якія ўзаралі 615 га і 735 га адпаведна.



На рахунку «Агракамбіната «Віць» 392 га (43%). Тут на ворыўных работах заняты механізатар Віталій Сяргеевіч Бярнацкі. У гаспадарцы працуе толькі год, але ўжо заслужыў павагу ў калектыве за адказнае стаўленне да даручанай справы. Ён адзін з тых, хто ўмее і стараецца працаваць так, каб пасля яго не заставалася ніякіх агрэхаў.



Віталій Сяргеевіч нарадзіўся ў Хойніках. Атрымаўшы сярэднюю адукацыю ў СШ № 1, вучыўся ў хойніцкім вучэбна-курсавым кам-бінаце, дзе авалодаў навыкамі запатрабаванай прафесіі – трактарыста. Пасля служыў у арміі. Калі вярнуўся на радзіму, не адразу змог знайсці прафесійны прычал: давялося змяніць некалькі месцаў працы. Але цяпер атрымлівае задавальненне ад важнай земляробскай справы. Усе даручаныя заданні выконвае на выдатна, бо душой хварэе за сваю працу і дабрабыт гаспадаркі.


Наталля ЧЭКАН.   


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *