Ніхто, акрамя нас


Чарговы раённы суботнік у рамках месячніка па навядзенню парадку на зямлі прайшоў у раёне 12 лістапада. Калектывы прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў працавалі на добраўпарадкаванні сваёй ці замацаванай тэрыторыі, сацыяльна значных аб’ектах, прыбіралі скверы, зграбалі апалае лісце на могілках і г.д.



На суботніку старанна працавалі калектывы ДЛГУ «Хойніцкі лясгас» на чале з галоўным інжынерам А.М. Дзегцярыкам, райспажыўтаварыства, аддзела культуры райвыканкама, РАУС, вадзіцелі райвыканкама.



Вынікі агульнай працы адчувальныя: больш чыстымі і, адпаведна, больш прывабнымі сталі наш горад і сельскія населеныя пункты. Але каб зіму сустрэць у чысціні і парадку, трэба яшчэ больш актыўней уключыцца ў агульную справу па добраўпарадкаванню, бо ніхто, акрамя нас, не зробіць яе.



Алена СМУСЯНОК.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *