На першым месцы – ліцэісты

Спорт

Міні-футбол паміж камандамі супрацоўнікаў РАУС, РАНС і падлеткаў, якія стаяць на розных відах прафілактычнага ўліку, прайшоў у зале ДЮСШ Хойніцкага раёна. За званне пераможцы ў барацьбу ўступілі 7 каманд. Арганізатарам выступіў РК ГА «БРСМ» пры актыўнай падтрымцы калектываў РАНС і РАУС.

Спаборніцтвы праводзіліся па алімпійскай сістэме (пасля першага паражэння каманда выбывае), пры аднолькавым пасляматчавым ліку лёс паядынку вызначалі пенальці.
Да фінальнай стадыі не дайшлі каманды першай гарадской школы, гімназіі і РАНС. Дарэчы, РАНС і СШ № 2 згулялі ўнічыю – 6:6, але ж па пенальці другая сярэдняя школа працягнула спаборніцтва.
За выхад у фінал спаборнічалі каманды СШ № 3 і прафліцэя, дзе ліцэісты былі мацней з лікам 3:1. Званне бронзавага прызёра турніра атрымала трэцяя школа, каманда змагла адалець каманду РАУС (5:1). У эмацыйным фінале стала пераможцам каманда ліцэістаў, абыграўшы каманду СШ № 2 з лікам 4:1.
Лепшым уратаром турніра стаў Вадзім Антоненка (СШ № 3), лепшым нападаючым Дзяніс Ефіменка (прафліцэй). Званне «Лепшага абаронцы» атрымаў Яўгеній Рабянок (СШ № 3), прычым ён яшчэ і аказаўся самым рэзультатыўным іграком (6 галоў).

Вікторыя Мароз. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *