Будзе хлеб, будзе і да хлеба


Адзначыць сваё прафесійнае свята – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК –  аграрыі раёна з’ехаліся ў райцэнтр, ушаноўванне пераможцаў раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю і нарыхтоўцы кармоў   праходзіла ў ГЦКіС «Меліяратар». Ганаровыя граматы і дыпломы разам з грашовымі прэміямі ўручалі старшыня райвыканкама А.І. Ціток, старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар, намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання А.Р. Варабей, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК В.В. Харошка.



Усяго на свяце Ганаровымі граматамі і дыпломамі адзначаны калектывы чатырох сельгаспрадпрыемстваў, якія дабіліся найлепшых вынікаў у працоўным саперніцтве,  10 механізатараў, камбайнераў збожжа- і кормаўборачных камбайнаў, 5 вадзіцеляў на адвозцы  збожжа і травяных кармоў,  4 аператары машыннага даення, 4 работнікі ППУ ААТ «Палескія сыры», 7 кіраўнікоў прадпрыемстваў горада за аказанне дапамогі вяскоўцам ва ўборачнай кампаніі 2011 года.



Для ўдзельнікаў свята вялікі канцэрт падрыхтавалі самадзейныя артысты аддзела культуры райвыканкама, выхаванцы дзіцячага сада № 4, узорны дзіцячы ансамбль «Верасок» дзіцячай школы мастацтваў.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *