У зорным россыпу канцэрт

Культура Рэха падзеі Экономика

Хаця на вуліцы пакуль нішто не нагадвае вясну, але ж цеплыню і сонечнасць гэтай пары года стварылі на канцэрце ў гонар Дня міліцыі. А надыход Дня жанчын падкрэслілі шыкоўнымі ружамі – па духмянай кветачцы атрымала кожная з прадстаўніц прыгожага полу.
У Цэнтры культуры сабраліся былыя і цяперашнія супрацоўнікі райаддзела, ганаровыя госці.
За ўмелыя і прафесійныя дзеянні, ініцыятыву, праяўленыя пры правядзенні службовых мерапрыемстваў, намеснік старшыні райвыканкама Ж.М. Чарняўская ўручыла Ганаровую грамату райвыканкама камандзіру аддзялення па ахове тэрыторый радыеактыўнага забруджвання С.І. Турскаму. Падзяка райвыканкама аб’яўлена старшаму інспектару групы інфармацыйнага забеспячэння Я.А. Кур’янаву. За актыўнае садзейнічанне ў выхаванні асабістага саставу органаў унутраных спраў, прапаганду дзейнасці міліцыі, актыўны ўдзел у ветэранскім руху Падзяка райвыканкама аб’яўлена ветэрану РАУС Г.В. Кузьменку.
Узнагароды ад райсавета дэпутатаў (надрукаваны ў мінулым нумары газеты) уручыла намеснік старшыні райсавета дэпутатаў Г.В. Окунева.
Са сцэны віншаваў сваіх калег начальнік райаддзела С.В. Жаўняк. Ён уручыў медалі «100 гадоў міліцыі Беларусі» старшаму інспектару групы па грамадзянству і міграцыі М.Л. Лебедзевай-Грыгаровіч і старшаму оперупаўнаважанаму аддзялення крымінальнага вышуку А.В. Невядомскаму.
Пагоны і чарговае спецыяльнае званне «старшы сяржант міліцыі» прысвоены міліцыянеру-вадзіцелю ізалятара для часовага ўтрымання С.В. Царанку. Ганаровай граматай упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама ўзнагароджаны начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Д.А. Каўроў, Граматай упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама ўзнагароджаны міліцыянер-вадзіцель аператыўна-дзяжурной службы П.А. Котчанка. Падзяка ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама аб’яўлена ўчастковаму інспектару аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Д.А. Мядзведзеву.
У Дзень міліцыі па традыцыі называюць і тых, хто прымае актыўны ўдзел у ветэранскім руху па маральна-патрыятычнаму выхаванню асабовага саставу на слаўных традыцыях старэйшых пакаленняў. Старшыня савета ветэранаў органаў унутраных спраў Т.С. Альпяровіч уручыла Ганаровую грамату Гомельскай абласной арганізацыі ветэранаў органаў унутраных спраў В.І. Сабадаш, С.К. Чыкідзе, Г.П. Сушчанку. Пры гэтым Таісія Сямёнаўна суправаджала цырымонію ўручэння пазітыўнай вершаванай характарыстыкай атрымальніка чарговай узнагароды.
Вялікі і моцны міліцэйскі калектыў павіншавалі са сцэны кіраўнікі раённых сілавых структур, прадстаўнік духавенства, словы падзякі за актыўнае супрацоўніцтва выказала старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Н.М. Малаш.
Свае віншаванні адрасавалі ўсім прысутным у зале людзям у пагонах артысты мастацкай самадзейнасці, якія стварылі сапраўдны пазітыўны настрой усім гледачам без выключэння.

Тэкст і фота Алесі ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *