У грашовых пытаннях не разгубіліся

Образование

У рамках тыдня фінансавай граматнасці, які праходзіць у Беларусі 12-18 сакавіка, супрацоўнікі цэнтра банкаўскіх паслуг № 326 філіяла № 300 ААТ ААБ «Беларусбанк» сумесна з прадстаўніком РК ГА «БРСМ» наведалі Судкоўскую школу.

Загадчыца сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу В.М. Плесунова падарыла вучням некалькі экземпляраў карыснай кнігі «Денежная азбука», дзе кожны школьнік знойдзе шмат цікавай інфармацыі. Напрыклад, пра эканоміку краіны, банкаўскія ўклады, крэдыты, пра акцыі і аблігацыі.

Пра віды пластыкавых картак паведаміў галоўны спецыяліст А.С. Казакоў. Ён падкрэсліў правілы бяспекі пры карыстанні імі, назваў паслугі, якія можна выконваць безнаяўным разлікам.

Рабяты аказаліся падкаваныя ў грашовых пытаннях, правільна адказалі амаль на ўсе з іх. Тэст для іх па фінансавай граматнасці правяла Т.У. Вайтовіч, галоўны бухгалтар раённага камітэта БРСМ.

Вікторыя МАРОЗ.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *