Працуюць з душой

Экономика

Удзельнічаюць у творчых конкурсах, перамагаюць, займаюцца дэкаратыўна-прыкладным маcтацтвам і спортам, гатуюць смачныя стравы – менавіта так праводзяць час наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, які размешчаны ў Хойніках па вул. Карла Маркса. Калектыў аддзялення працуе з душой, робячы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, іх камфорту і добрага настрою ўсё магчымае.

На базе аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў дзейнічае яшчэ тры аддзяленні. Адно з іх каардынуе работу аматарскіх аб’яднанняў па інтарэсах, гурткоў па здароваму ладу жыцця, камп’ютарных тэхналогіях для грамадзян пажылога ўзросту. Такіх наведвальніц цяжка назваць бабулькамі, бо энергіі яны маюць больш, чым некаторыя маладыя людзі.

Спецыялісты аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання займаюцца аказаннем дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі жыхарам раёна, маючым у гэтым патрэбу. Яны адказныя за выплату дапамогі пры нараджэнні і выхаванні дзяцей, забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей да двух гадоў, забеспячэнне тэхнічнымі сродкамі рэабілітацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Працуюць з неспрыяльнымі сем’ямі, сіротамі, асобамі, вызваленымі з месцаў пазбаўлення волі, і асобамі без пэўнага месца жыхарства работнікі аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі.

Як праходзіць працоўны дзень работнікаў і наведвальнікаў вышэйназваных аддзяленняў – у фотарэпартажы.

Вікторыя Мароз.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *