На квартплаце можна з’эканоміць


Калі ўважліва прааналізаваць лічбы жыроўкі, якія штомесячна атрымліваеце, то можна выніковую суму зменшыць на некалькі тысяч.


Праўда, давядзецца адмовіцца ад некаторых звычак і затраціць некалькі часу і намаганняў. Вядома, што квартплата «з’ядае» львіную долю сямейнага бюджэту. Таму варта задумацца аб атрыманні безнаяўнай жыллёвай субсідыі. Яна налічваецца, калі сума платы за жыллё з улікам дзеючых ільгот перавышае 20% сукупнага даходу сям’і. Пішыце заяву, прыкладайце да яе даведкі аб даходзе за тры месяцы. Яны бяруцца на рабоце.


Калі ж вы беспрацоўны – у цэнтры занятасці. Безнаяўная субсідыя пакрывае частку сумы жыроўкі. Але налічваецца яна тэрмінам на тры месяцы, пасля чаго служба субсідзіравання ўдакладніць, ці не змяніліся вашы ўмовы.


Калі ў вас няма лічыльнікаў на газ і ваду, усё роўна можна з’эканоміць на паслугах водазабеспячэння. У выпадку, калі вы звыш 10 сутак запар пражывалі па-за домам, на працягу 7 дзён прадастаўце ў ЖЭУ адпаведныя дакументы. Напрыклад, лячыліся ў санаторыі – прывязіце адтуль даведку; знаходзіліся на лячэнні ў бальніцы – даведку аб гэтым; ад’язджалі ў вёску, на дачу, на вучобу, у камандзіроўку – даведку з часовага месца жыхарства, навучальнай установы. Ёсць нямала бытавых спосабаў, якія дазволяць знізіць квартплату.


Л. КАВАЛЕНКА, жыхарка райцэнтра.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *