Дань павагі мінуламу


Не растуць іванамі няпомнячымі рабяты раённай піянерскай арганізацыі. Хлопчыкі і дзяўчынкі любяць свой край, хочaуць пабольш даведацца аб яго гістарычным мінулым. Вось і на гэтым здымку 22 красавіка, у дзень нараджэння У.І. Леніна, піянеры гарадскіх школ прыйшлі да помніка, каб разам з дарослымі ўскласці кветкі. 

Арганізатарамі мерапрыемства былі цэнтр творчасці дзяцей і юнацтва, актывісты Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, раённы камітэт БРСМ і аддзел па справах моладзі райвыканкома.

Перад  піянерамі выступіў старшыня раённай ветэранскай арганізацыі М.С. Скрыпчанка, які  расказаў аб значэнні асобы Леніна ў сусветнай гісторыі.


Уладзімір СЯМЁНАЎ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *