Сталі лепшымі ў вобласці

Спорт

Напярэдадні навагодніх свят у Гомелі прайшло зімовае першынство вобласці па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 1995-1996 гадоў нараджэння.


На гэтых спаборніцтвах выдатна выступіў прадстаўнік каманды Хойніцкай ДЮСШ аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Віктар Трошын, які стаў чэмпіёнам вобласці ў бегу на 3000 метраў і паказаў трэці вынік на дыстанцыі 1500 метраў.


Адным з самых відовішчных відаў лёгкай атлетыкі з’яўляецца эстафетны бег. На гэтым турніры эстафета прыняла не зусім звычайны выгляд: працягласць яе першага этапа складала 600 метраў, другога – 400 м, трэцяга – 200 м. Эстафетная каманда нашага раёна ў складзе Сяргея Зелянкоўскага, Уладзіслава Буглака і Уладзіслава Мастабая заняла другое месца.


У агульнакамандным заліку хойніцкія лёгкаатлеты атрымалі ўпэўненую перамогу па суме набраных заліковых ачкоў. Акрамя названых вышэй спартсменаў свой уклад у гэта дасягненне ўнеслі Інга Шэвелева, Анастасія Прызван, Вольга Варабей і Юлія Козуб. Поспех сваіх выхаванцаў па праву раздзяляюць трэнеры ДЮСШ Сяргей Смольскі, Марыя Карэльская, Віталій Саркісян і Анатолій Кошмар.


С. Цярэшчанка, дырэктар ДЮСШ аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *