Стварайце дабро


Напярэдадні зімовых канікул дырэктар цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі В.М. Андрэйчанка, настаўнік-дэфектолаг Ж.А. Кумпяк, інструктар па фізічнай культуры М.Г. Плытнік наведалі першую і трэцюю гарадскія школы, дзе прадставілі праграму «Міфы аб інваліднасці».


Школьнікі даведаліся пра тое, як жывуць, вучацца і працуюць дзеці-інваліды, якія таленты і здольнасці ёсць у іх. Танцы, спевы, мастацкая самадзейнасць – вось галоўныя заняткі, у якіх яны знаходзяць сябе і дасягаюць перамог у раённых і абласных конкурсах.


Педагогі расказалі пра свае прафесіі, назвалі вышэйшыя навучальныя ўстановы, у якіх можна атрымаць адпаведныя спецыяльнасці. Да ведама вучняў была прадстаўлена прэзентацыя, якая развянчала шматлікія стэрэатыпы наконт інваліднасці.


Напрыканцы праграмы псіхолагам з юнакамі і дзяўчатамі былі праведзены гульні, у ходзе якіх рабяты змаглі ўявіць сябе на месцы людзей з абмежаванымі магчымасцямі, зведалі на сабе малую частку цяжкасцей, з якімі сутыкаюцца інваліды штодзённа. Госці запрасілі школьнікаў часцей наведваць іх установу: дзеткам, што навучаюцца ў іх, як нікому патрэбны ўвага, дабро і новыя сябры.


Не трэба чакаць падстаў, каб рабіць дабро ў новым годзе кожны дзень, не трэба адварочвацца ад тых, каму патрэбна дапамога.


Алеся Дашук, вучаніца СШ № 1 г. Хойнікі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *