У госці да выратавальнікаў

Службы информируют

У перыяд веснавых канікул у госці да выратавальнікаў прыйшлі вучні ўстаноў адукацыі раёну.

Хлопцы і дзяўчынкі пазнаёміліся з работай выратавальнікаў, з тэхнікай, якая знаходзіцца на ўзбраенні ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях. 

Выратавальнікі яшчэ раз расказалі дзецям пра тое, як правесці час бяспечна, а таксама, нагадалі аб асноўных правілах паводзін дома і ў школе. Навучэнцы распавялі выратавальнікам аб тым, як правільна выклікаць на дапомогу, і як дзейнічаць, калі загарэўся тэлевізар ці прапала ў доме электрычнасць. Для замацавання карыснай інфармацыі з навучэнцамі праведзены віктарыны і конкурсы па бяспецы жыццядзейнасці.

Пасля завяршэння сустрэчы ніхто з рабят не застаўся без падарунка, усе атрымалі маляўнічыя прызы.

Па інфармацыі РАНС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *