Перамаглі ва ўсіх намінацыях

Спорт

У абноўленай спартыўнай зале ГЦКіС «Меліяратар» прайшло адкрытае першынство ДЮСШ аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Хойніцкага райвыканкама па міні-футболу сярод хлопчыкаў 2000 года нараджэння.


У гэтым пераднавагоднім турніры прынялі ўдзел 9 каманд спартыўных і агульнаадукацыйных школ раёна, якія на папярэднім этапе былі размеркаваны на дзве групы.


Па выніках фінальных баталій першае месца заняла каманда арганізатараў гэтых спаборніцтваў – ДЮСШ. Другое месца дасталася юным футбалістам СШ № 2, а на трэцюю прыступку п’едэстала гонару ўзняліся прадстаўнікі СДЮШАР.


Пераможцы і прызёры спаборніцтваў атрымалі дыпломы адпаведных ступеняў, а таксама каштоўныя прызы ад ДЮСШ аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Хойніцкага райвыканкама.


Такімі ж прызамі і дыпломамі былі адзначаны лепшы палявы ігрок і лепшы варатар Уладзімір Падколзін і Арцём Дашук – прадстаўнікі каманды-пераможцы.


С. Цярэшчанка, дырэктар ДЮСШ аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *