Аператыўна!


Жыхары вуліцы Камсамольскай райцэнтра не раз звярталіся ў жылкамунгас з просьбай адрамантаваць вулічнае асвятленне.


Камунальнікі кармілі абяцанкамі, а ліхтары на адной з цэнтральных вуліц горада свяціцца па-ранейшаму ўпарта адмаўляліся. Так цягнулася б яшчэ невядома колькі, пакуль жыхары не вырашылі звярнуцца са сваёй бядой да дэпутата райсавета па гэтай акрузе – галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача раёна Н.Р. Лагвінец.


Склалі ліст, подпісы пад тэкстам якога паставілі 10 чалавек, і 22 снежня мінулага года накіравалі яго свайму дэпутату . Наталля Рыгораўна адрэагавала аператыўна і напрамую накіравала дэпутацкі запыт па гэтаму пытанню дырэктару КЖУП «Хойніцкі камунальнік» А.М. Клюкаўкіну.


І ўжо на першым рабочым тыдні пасля навагодніх святаў святло на гэтай гарадской вуліцы перамагло цемру. А ў лісце ў адказ на дэпутацкі запыт А.М. Клюкаўкін паведаміў, што сіламі работнікаў КЖУП «Хойніцкі камунальнік» «…праведзены аднаўленчыя работы сетак вонкавага асвятлення і выкананы рамонт 9 свяцільнікаў».


Вось што значыць умяшальніцтва дэпутата!


Віктар Назаранка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *