Першай прыходзіць на дапамогу служба 101

Законнасць і парадак Экономика

Прафесія выратавальніка – адна з самых патрэбных і ганаровых.
Менавіта ім, сапраўдным мужчынам, часцяком даводзіцца ўступаць у схватку з бушуючым полымем, першым разбіраць завалы на месцы тэхнагенных і прыродных аварый і катастроф, прыходзіць на дапамогу людзям у іншых, самых складаных і нават неверагодных сітуацыях. Дастаткова ўспомніць гераізм пажарных у Чарнобылі, аб  іншых прыкладах іх мужнасці і адвагі, смеласці і ўменняў нам штодзённа паведамляюць выпускі тэле- і радыёнавін, радкі з газет і часопісаў.


Вось і хойніцкімі выратавальнікамі ў 2011 годзе ліквідавана 149 пажараў і ўзгаранняў, а сіламі асабовага саставу летась выратавана 10 чалавек, прадухілена знішчэнне агнём 54 пабудоў, 400 тон грубых кармоў, 23 галоў хатняй жывёлы. Акрамя таго, 25 выездаў пажарных разлікаў здзейснена на тушэнне ўзгаранняў у экасістэмах: 19 – на гарэнне сухой травы і 6 – на гарэнне торфу. Таксама ў паўсядзённай дзейнасці ажыццяўляліся выезды на ліквідацыю вынікаў дарожна-транспартных здарэ-нняў, правядзенне работ па збору ртуці і рэчываў, утрымліваючых ртуць, знішчэнне гнёзд ядавітых насякомых. Вялікае значэнне надаецца пажарна-прафілактычнай ра-боце. Так, у мінулым годзе інжынерна-інспектарскім саставам аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены абследаванні 2603 домаўладанняў.


У рамках выканання Рэспубліканскага плана па прадухіленню пажараў і гібелі людзей на іх нашымі выратавальнікамі ў дамах адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян праведзены работы па рамонту 125 ацяпляльных печаў, 84 участкаў электраправодкі, імі ж устаноўлены 328 аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Самы непасрэдны ўдзел прымаюць выратавальнікі ў рабоце гарадскіх і сельскіх аглядных камісій, якімі ў мінулым годзе праверана 1621 домаўладанне. У ходзе падворных абходаў выяўлена 1859 фактаў, якія ўяўляюць небяспеку для жыццядзейнасці. З іх ухілена 1676 парушэнняў (90,1 %).


Сярод лепшых падраздзяленняў у аддзеле па надзвычайных сітуацыях першая дзяжурная змена пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 г. Хойнікі, якую ўзначальвае начальнік каравула Яўгеній Мікалаевіч Лагвінец. Гэта імі – камандзірам аддзялення Д.І. Протчанкам, старшым пажарным С.А. Пінчуком, пажарнымі С.Л. Бельскім, А.В. Жданавым і А.А. Ігнаценкам, вадзіцелямі А.В. Кудрыцкім, А.А. Рожыным і М.М. Арэшчанкам у мінулым годзе ліквідавана 57 пажараў і ўзгаранняў, выратавана 6 чалавечых жыццяў, прадухілена знішчэнне агнём 20 тон грубых кармоў і 12 галоў жывёлы.


Выдатнікамі пажарнай аварыйна-выратавальнай слу-жбы з’яўляюцца начальнікі пажарных аварыйна-выратавальных пастоў В.Я. Назаранка і А.П. Міхед, камандзіры аддзяленняў В.В. Гушча, В.І. Казачэнка, Б.П. Петух, М.М. Жураўскі, С.А. Добыш, пажарныя А.У. Кравец і М.В. Дрожжа, вадзіцелі У.Ф. Афанасенка, С.У. Вараб’ёў, І.У. Дваракоўскі, В.Л. Міхаленка, А.І. Турчанок, В.Л. Тальчук, У.А. Кузьменка, дыспетчары А.У. Балас, А.А. Бяспалы і А.М. Прымачэнка. Не забываюць у аддзеле па надзвычайных сітуацыях і ветэранаў – людзей, якія сталі гордасцю і гонарам пажарна-выратавальнай службы. Гэта – А.Ф. Журо, У.Я. Півавараў, А.М. Кушнер, А.М. Протчанка, В.І. Тупіца, В.В. Сяргееў і іншыя.


Адным словам, можна не сумнявацца ў тым, што ўсе, хто зараз носіць пачэсную форму выратавальніка, заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу людзям. Гэта ў поўнай меры датычыць і супрацоўнікаў нашага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.


А. Кузьменка, намеснік начальніка РАНС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *