Дапамаглі працаўладкавацца


У цэнтры занятасці насельніцтва прайшла сустрэча, мэтай якой стала дапамога ў працаўладкаванні раней судзімым грамадзянам нашага раёна. Гэтае мерапрыемства праводзілася ў рамках акцыі «Міні-кірмаш вакансій», арганізатарамі якой сталі ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, а таксама крымінальна-выканаўчая інспекцыя РАУС.


Такім чынам, 6 студзеня пяцёра прадстаўнікоў гэтай катэгорыі насельніцтва атрымалі накіраванні на прадпрыемствы горада, трое з іх ужо прыступілі да работы. У будучым такія міні-кірмашы набудуць рэгулярны характар.


В. Ліберт, начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *