Барысаўшчынскі ФАП рамантаваць будуць?

Дэпутаты за работай

Красавіцкі Дзень дэпутата пачаўся а шостай гадзіне раніцы з сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкай групы раённага Савета дэпутатаў, узначальваемай старшынёй райсавета дэпутатаў Г.В. Бондар, з працоўным калектывам КСУП «Аравічы».

Галіна Віктараўна праінфармавала аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна, асноўных паказчыках работы сельгаспрадпрыемстваў раёна і тым, як выглядае на іх фоне сельгаспрадпрыемства «Аравічы». Працаваць у гаспадарцы ёсць над чым: для росту заработнай платы патрэбна, каб павялічвалася вытворчасць малака, ураджайнасць. Залежыць гэты рост ад эфектыўнай працы ўсіх работнікаў. Будуць адказныя адносіны кожнага да сваіх абавязкаў – будзе і вынік.

Зайшла размова аб працаўладкаванні і занятасці. Г.В. Бондар растлумачыла, як будзе дзейнічаць Дэкрэт № 3, як можна аформіць рамесніцтва, атрымаць субсідыю для адкрыцця ўласнай справы.

Сярод паступіўшых пытанняў – зварот наконт рамонту будынка Барысаўшчынскага фельчарска- акушэрскага пункта. Як адзначыў галоўны ўрач ЦРБ А.І. Федзянько, касметычны рамонт запланаваны на бягучы год, а пры дапамозе сельгаспрадпрыемства справа пойдзе хутчэй.

На прыём да старшыні райсавета дэпутатаў Г.В. Бондар і на «прамую лінію» грамадзяне звярталіся па пытаннях працаўладкавання і атрымання статусу пацярпеўшага ад аварыі на ЧАЭС.

Вольга БЕЛАШ.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *