Адпачынак, аб якім вы марыце!

Спорт

У маляўнічым месцы на сядзібе Дубровіцкага лясніцтва пабудаваны шыкоўны паляўнічы домік – аб’ект інфраструктуры турызму. У ім, па словах наведвальнікаў, існуе нейкая асабліва цёплая аура. Магчыма з-за таго, што ўсё тут – сам будынак, вокны, дзверы, падлога, лесвіца – выраблены з дрэва, ніякога ПВХ.

Добры настрой у наведвальнікаў выклікае і прысядзібны антураж: ля доміка растуць беластвольныя бярозы, у цені якіх можна пасядзець на драўлянай лавачцы ў летнюю спякоту, радуюць вока малыя архітэктурныя формы. У доўгія зімовыя вечары можна пагрэцца ля каміна, да паслуг гасцей на другім паверсе – камфартабельныя нумары гасцініцы (1 ложка-месца ў суткі 26 тыс. руб.); сауна (11 тыс. руб. за гадзіну); більярд (за гадзіну 7500 руб.), электраплітой і печчу-СВЧ карыстаюцца бясплатна. Каб з’арыентавацца ў свеце тэлевізійных праграм, устаноўлена спадарожнікавая антэна. А для тых, хто хоча  паглядзець любімы кінафільм, паслухаць музыку, патанцаваць, ёсць DVD-прайгравальнік.

Распрацаваны маршруты экскурсійных паездак. На аўтамашыне УАЗ (400 руб. за 1 км) можна праехаць па лесе, а калі пашчасціць, пабачыць экзатычных птушак арлана-белахвоста і беркута, пазнаёміцца з мясцовай фаунай, прадстаўнікамі якой з’яўляюцца ласі, касулі, бабры, дзікія кабаны. Гэта можна зрабіць выкарыстаўшы паслугі аўтатранспарту і егера (16000 руб. за 1 км). Можна зрабіць экскурсію і на гужавым транспарце (4 тыс. руб. за 1 км). Не трэба хвалявацца за захаванасць асабістага транспарту –  працуе аўтастаянка (360 руб. за гадзіну).

У лясгасе – індывідуальны падыход да кожнага кліента. І гэта адна са складаючых, якая дапамагае дасягнуць канкурэнтаздольнасці ў туріндустрыі. Інтарэс да паляўнічага турызму расце: толькі з пачатку гэтага года тут пабывалі больш за 250 чалавек. Бясспрэчна, што стаўка робіцца на замежныя туры: у паляўнічым доміку спыняліся госці з Расіі, Італіі, Германіі.

Сучаснага турыста адным нацыянальным каларытам і прыродным здабыткам не здзівіць. Для яго важна ўсё разам: камфортнае размяшчэнне, якаснае харчаванне, цікавы і пазнавальны адпачынак. Над гэтым і працуюць у ДЛГУ, павышаючы ўзровень сервісу.

 Асаблівы спектр паслуг прапаноўваецца дзелавым людзям: тут можна правесці бізнес-канферэнцыі, “круглыя сталы”, семінары, сустрэчы з партнёрамі. Есць усе ўмовы для правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў, кароткіх і працяглых прагулак на свежым паветры ў любы час года. Паляўнічы комплекс набывае папулярнасць як у сямейных пар, так і ў бацькоў з дзецьмі.

Сёння ДЛГУ “Хойніцкі лясгас” знаходзіцца ў сусветнай інфармацыйнай прасторы, створаны і працуе інтэрнет-сайт – www.Leshoz.ucoz.com; Email: Leshoz-h@mail.gomel.by.

Кожны жадаючы ў любой кропцы зямнога шара можа ў любы момант атрымаць цікавячую яго інфармацыю, а пры неабходнасці забраніраваць месца і час знаходжання ў паляўнічым доміку.

Хойніцкі экатурызм – адпачынак, аб якім вы марыце! Вас тут заўсёды чакаюць!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *