Прыбавіць у тэмпах развіцця


На чарговым пасяджэнні райвыканкома разглядвалася сацыяльна-эканамічнае развіццё Хойніцкага раёна ў першым квартале сёлета. Выканана 25 з 29 мэтавых паказчыкаў. Сярод не забяспечаных – заданні па тавараабароту і па экспарту тавараў. Неабходна адзначыць, што прагнозны паказчык па аказанню платных паслуг сярод раёнаў вобласці выканаў толькі Хойніцкі.

У ходзе сур’ёзнай размовы праведзены дэталёвы аналіз таго, як працуе эканоміка прадпрыемстваў. Ен паказаў, што ў аднолькавых умовах дасягнуты розныя вынікі. Па словах старшыні райвыканкома А.В. Бічана, хто заняў рашучую актыўную пазіцыю, як кіраўніцтва завода гідраапаратуры, той прыбавіў у тэмпах развіцця. У святле патрабаванняў кіраўніка дзяржавы ніякія апраўданні адстаючых, пераклад адказнасці на іншыя плечы не прымаюцца. У сённяшніх складаных эканамічных умовах трэба думаць, асвойваць, выпускаць якасную прадукцыю, прычым рабіць упор на асваенне яе новых відаў і старацца рэалізоўваць за межы краіны са станоўчай рэнтабельнасцю. Смела прыцягваць замежных інвестараў. Важна заняць і не ўпускаць сваю нішу на рынку збыту. Гэта, у першую чаргу, датычыць філіяла па дрэваапрацоўцы “Палескі”, завода ЖБВ, фабрыкі мастацкіх вырабаў. Працаваць трэба ўсім сумленна, пры гэтым нацэліцца на тое, што не ўдасца пазбегнуць некаторых часовых складанасцей па сістэме неразлікаў, што і адчувае цяпер на сабе, як ніхто іншы, камбікормавы завод.

У якасці адмоўных бакоў работы ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання адзначана адсутнасць выніковасці па закупу сельгаспрадпрыемствамі цялят у насельніцтва, якое трымае амаль 1500 кароў, па стварэнню карт палёў раёна.

Нарошчванне аб’ёмаў будаўніцтва – галоўная задача дня. На пасяджэнні райвыканкома падверглася крытыцы работа Хойніцкай ПМК, сіламі якой неналежнымі тэмпамі будуецца пяціпавярховы дом у г. Хойнікі для маладых спецыялістаў. Трэба памятаць, што бясплатнага жылля тым, хто стаіць на чарзе, не будзе, і актыўна ўступаць у новы, другі па ліку жыллёва-будаўнічы кааператыў.

Больш жорстка трэба камунальшчыкам паводзіць сябе з неплацельшчыкамі за камунальныя паслугі сярод насельніцтва. Каб не накоплівалася запазычанасць, не займаць чакальніцкую пазіцыю, а перадаваць справы аб высяленні ў суд.

Кіраўнікам устаноў, фінансуемых з бюджэту, неабходна прыняць вычарпальныя меры да эканомнага і рацыянальнага выкарыстання бюджэтных сродкаў, недапушчэння росту крэдыторскай запазычанасці, абмежавання непершачарговых расходаў, якаснага састаўлення бухгалтарскіх справаздач. Старшыням сельскіх выканаўчых камітэтаў забяспечыць накіраванне бюджэтных рэшткаў сродкаў на 1.01.2009 г. у першачарговым парадку на пагашэнне крэдыторскай запазычанасці 2008 года і фінансаванне абароненых расходаў бюджэту. Больш актыўна прыцягваць органы тэрытарыяльнага і грамадскага самакіравання ў пытаннях добраўпарадкавання населеных пунктаў, навядзення парадку на зямлі і ў вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва.


Ірына ЛУКАШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *