У гонар прафесіі

Рэха падзеі

На мінулым тыдні ў СШ №3 прайшоў раённы агляд-конкурс піянерскіх агітбрыгад,  прысвечаны Дню выратавальніка.
Агітбрыгады прадэма-нстравалі ўсе свае магчымасці ў прапагандзе пажарнай бяспекі праз песні, танцы, агітацыйныя плакаты і прадстаўленні па матывах казак.
Асноўным крытэрыем, па якім журы ў складзе спецыялістаў аддзела адукацыі райвыканкама ацэньвала выступленні, быў творчы падыход да раскрыцця тэмы пажарнай бяспекі.
Выбраць лепшых было няпроста: трэцяе месца заняла агітбрыгада Глінішчанскага д/с-СШ, другое – піянерская агітбрыгада Слабажанскай д/с-БШ, а пераможцамі сталі піянеры Стралічаўскай СШ.
Усе каманды-ўдзельніцы ўзнагароджаны граматамі, а пераможцы атрымалі і сувеніры. 



Гімназія г. Хойнікі прысвяціла Дню выратавальніка цэлы тыдзень. У гонар прадстаўнікоў гэтай мужнай прафесіі быў арганізаваны конкурс плакатаў «Заўжды прыдзе на дапамогу служба 101», а таксама конкурс малюнкаў «Не жартуй з агнём».
Валанцёрскі атрад «Заўжды на варце» падрыхтаваў для гімназістаў 5-9 класаў прадстаўленне, а настаўнікі правялі класныя гадзіны на тэму «Служба выратавання інфармуе…». Для вучняў 1-4 класаў паказвалі мультфільмы на супрацьпажарную тэматыку, а старэйшым гімназістам прадэманстравалі відэафільмы «Пажарная бяспека ў школе» і «МНС і дзеці».


Аляксандра АЗАРАВА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *