Працуе каток у парку


Як паведаміў начальнік аддзела па фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама І.У. Халява, усім мірам стваралі каток у гарадскім парку. Адгукнуліся самыя неабыякавыя і адказныя.



Спачатку на тэрыторыі стадыёна работнікі ДЮСШ і фізкультурна-аздараўленчага клуба «Ураджай», падначаленыя аддзелу ФКСіТ райвыканкама, збілі каробку. Піламатэрыялы ў выглядзе спонсарскай дапамогі выдзеліў ПДРЭЗ, бензапілы і людзей – лясгас. «Амкадорам» ДБУ-23 ачысцілі пляцоўку ад снегу. Пажарнымі рукавамі і гідрантамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях за тыдзень амаль да 2 гадзін ночы залівалі каток. Апошні штрых – выраўноўванне лядовай паверхні цёплай вадой, падвезенай транспартам Палескага вытворчага ўчастка ААТ «Малочныя прадукты». 



Цяпер каток адкрыты для ўсіх, хто ўмее і не ўмее стаяць на каньках. Прыходзьце і адпачывайце на здароўе.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *