У разгары яравая сяўба

Сельское хозяйство

На палях раёна разгарнуўся шырокі фронт веснавых палявых работ.
На жаль, і ў гэтым годзе не абышлося без умяшальніцтва надвор’я – павышаная вільготнасць глебы і яе маруднае падсыханне негатыўна адбіваюцца як на тэрмінах яравой сяўбы, так і на ходзе падрыхтоўкі глебы. Тым не менш, у гаспадарках раёна завяршаецца сяўба ранніх збожжавых і зернебабовых культур: па стану на 27 красавіка з планавых 5470 гектараў пасеяна 5016 га (92%). А ўсяго па стану на 27 красавіка да сяўбы падрыхтавана 9391 гектар (план – 19535 га).
Найбольш эфектыўна і арганізавана прайшла сяўба ранніх збожжавых культур у сельгаспрадпрыемствах «Судкова» і «Стралічава».
У аптымальныя агратэхнічныя тэрміны (а дакладней – 16 красавіка) у гаспадарках раёна пачалася сяўба кукурузы. Па стану на ўчарашні дзень падрыхтавана 3693 га (29%; план – 12575 га), пасеяна 1708 гектараў.
Пад сяўбу яравых культур актыўна ўносяцца ўсе віды мінеральных (азотныя, калійныя і фосфарныя), а таксама арганічныя ўгнаенні.
У раёне працягваецца сяўба шматгадовых траў і пачата сяўба аднагадовых.
Паралельна вядуцца і работы па догляду за пасевамі азімых. Завершана падкормка азімага рапсу, набліжаецца да завяршэння і падкормка азімых збожжавых культур. Падкормлены пасевы шматгадовых траў, вядзецца падкормка сенажацяў.

Віктар НАЗАРАНКА.

Фота Вікторыі МАРОЗ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *