Патрабуючы, забылі пра абавязкі



Усе мы назубок ведаем чужыя абавязкі, а пра свае часам забываем. Так, напрыклад, ад камунальнікаў мы заўзята патрабуем многае – чыстай пітной вады, цяпла ў дамах у зімовы перыяд, добраўпарадкавання дваровых тэрыторый і чысціні – прычым паўсюдна, у тым ліку ў падвалах шматкватэрных дамоў. Але вось апошняя заўвага яўна не па адрасу.



ДАВАЙЦЕ ПАРАЗВАЖАЕМ
 Не зносяць жа камунальныя работнікі розны друз, смецце ў падвалы нашых дамоў, каб потым іх самім жа чысціць. Гэты ганебны вынік –  справа рук і  несвядомасці тых, хто жыве паверхамі вышэй.
 Канешне, не ўсе выкідваюць смецце  з кватэр у падвал. Такіх адзінкі, затое ўсе астатнія даюць ім маўклівую згоду не абцяжарваць сябе клопатам занесці ў вызначаны дзень і час усё непатрэбнае ў спецтранспарт, які прыязджае ў двары кожны дзень, за выключэннем чацвярга і нядзелі. Так і разводзяцца ў падвалах мышы, пацукі, тараканы. А пахі якія ідуць?



27 студзеня былі задзейнічаны людскія рэсурсы і тэхніка «Хойніцкага камунальніка» на ўборцы падвала дома па вул. Калесніка, 15а (на здымку). Дарэчы, з пачатку года яны гэту работу ўжо выканалі па вул. Першамайскай, 6; 70 год Кастрычніка, 2б; Міру, 2в; Жукава, 5; Калесніка, 9, 23б, 15 і інш.
Аб’ёмы не толькі тут, а паўсюдна вялізныя, таму выконваюць гэту работу нават жанчыны з брыгады муляраў. Ім бы шпалеры клеіць у гэты час… А так падрываюцца, носячы бытавое смецце па віне самых неахайных. І дзякуй ніхто не скажа.
Таму не абвінавачвайце на кожным кроку камунальную службу, маўляў, нічога не робяць. Як раз-такі робяць, але часам не тое, што трэба. І па нашай жа міласці. Перш-наперш, трэба кожнаму свае выконваць абавязкі, а потым ужо з іншых пытаць.



Тэкст і фота Ірыны ЛУКАШЭНКА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *