Ва ўзаемадзеянні

Образование

Раённы семінар “Школа і соцыум: сумесная дзейнасць па ўмацаванню здароўя дзяцей” прайшоў на базе Казялужскай СШ. Асноўная мэта – знаёмства з вопытам сумеснай работы школы і сельскага Савета дэпутатаў па арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай работы з вучнямі, моладдзю, жыхарамі вёскі, а таксама засваенне суцэльнага падыходу да арганізацыі работы па фізічнаму выхаванню моладзі; фарміраванне ў вучняў і іх бацькоў, настаўнікаў усвядомленай патрэбнасці ў здаровым ладзе жыцця.

Семінар пачаўся з экскурсіі па школе, якую правяла дырэктар гэтай установы С.І. Барысенка. Яна адзначыла, што гурткі, секцыі, факультатывы спартыўнай накіраванасці, якія дзейнічаюць на базе школы, наведваюць 75 вучняў. Удзельнікі семінара наведалі спартыўную залу, дзе іх увазе быў прапанаваны шэраг мерапрыемстваў пад агульнай назвай “У спартыўную залу – за здароўем”.

“Народныя забавы”, “Тата, мама, я – спартыўная сям’я”, “Інтэлектуал” – усе гэтыя конкурсы захапілі прысутных. Не толькі спартыўны спрыт, але і добрае пачуццё гумару паказалі каманды “Надзея” (жыхары вёскі, работнікі Казялужскага сельскага Савета) і  “Вікторыя” (вучні і работнікі школы), якія прынялі ўдзел у спартландыі. З перавагай у адно ачко перамагла каманда “Вікторыя”, ёй і дасталіся прызы ад сельвыканкома. “Надзея” ж атрымала салодкі падарунак.

Семінар завяршыўся “круглым сталом”, за якім абмяняліся думкамі. Начальнік аддзела адукацыі райвыканкома Л.Ф. Кулакоўская падзякавала дырэктару школы за добрую арганізацыю мерапрыемства і адзначыла, што менавіта ад такой цеснай узаемасувязі школы не толькі з бацькамі, але і з жыхарамі вёскі і залежыць здароўе нашага будучага пакалення. Эстафету па правядзенню такога роду мерапрыемстваў атрымаў Паселіцкі дзіцячы сад-СШ.


Тэкст і фота Алены СМУСЯНОК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *