Светлае Хрыстова Уваскрэсенне

Образование

Праводзіць мерапрыемствы, прысвечаныя Вялікадню, у метадычным цэнтры аддзела культуры стала ўжо добрай традыцыяй. З ахвотай дапамагаюць у арганізацыі мерапрыемства работнікі РДК, ГЦКіС, ЦКРіН і ДШМ. Вось і на гэты раз у зале дзіцячай школы мастацтваў сабраліся вучні малодшых класаў СШ № 1 і дзеці з абмежаванымі магчымасцямі.

Работнікі аддзела культуры падрыхтавалі для маленькіх гледачоў міні-спектакль “Светлае Хрыстова Уваскрэсенне”. Актыўнымі ўдзельнікамі яго былі дзеці, якія наведваюць клуб па інтарэсах “Юныя таленты” пры РДК. А калі пачалася канцэртная праграма, дзеці з задавальненнем спявалі разам з юнымі выканаўцамі, гучна апладзіравалі. Сюрпрызам для іх стала экскурсія ў Пакроўскую царкву, дзе рабяты запалілі свечкі і паслухалі гутарку айца Уладзіміра, які расказаў аб паходжанні свята.

У царкве Хрысціян Веры Евангельскай “Благодать” быў арганізаваны святочны канцэрт “Трэці дзень”, прысвечаны Вялікадню. Аўтарскія песні на хрысціянскую тэматыку прывезлі музыканты з г. Рэчыца (“Дамашняя царква”), радавалі прысутных цудоўным выкананнем і хайнічане. Галоўнае ж, што падаравалі ўдзельнікам вечара музыканты – гэта магчымасць яшчэ раз звярнуцца ў думках да Бога, паразважаць аб вечным і забыцца на час аб паўсядзённым.


Падрыхтавалі Ірына НОВІКАВА, Алена СМУСЯНОК.
На здымку: канцэрт у царкве “Благодать”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *