Узмацніць прафілактыку


«Кантроль і прафілактыка павінны быць узмоцнены ва ўсіх сферах жыццядзейнасці», – адзначыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар, адкрываючы чарговае пасяджэнне каардынацыйнага савета па выкананню мерапрыемстваў па добраўпарадкаванню і навядзенню парадку на зямлі.



 Снег амаль сышоў, а значыць работы па добраўпарадкаванню праводзіць стала магчыма як гаспадарам прыватных домаўладанняў, так і на тэрыторыях прадпрыемстваў, арганізацый і вакол іх, каб санітарны стан быў на належным узроўні.



Працягваюцца праверкі прыдамавых тэрыторый. Дровы, спілаванае голле і дрэвы, незаконныя пабудовы і разваліўшаяся агароджа – усё гэта падставы для выдачы домаўладальнікам прадпісанняў і пратаколаў, не рэагаваць на якія нельга. Гаспадары дамоў як у горадзе, так і на вёсцы, на тое і гаспадары, каб падтрымліваць у належным стане фасады сваіх дамоў, рэгулярна фарбаваць агароджу і рамантаваць яе. Павінна быць прыгожа не толькі ў дамах, але і вакол іх.
 Працягваюцца работы па зносу старых і пустуючых дамоў. Толькі ПМС  актыўна займаецца зносам, а іншыя арганізацыі (КЖУП «Хойніцкі камунальнік», ДЭУ, РАНС) чамусьці не спяшаюцца зарабіць на гэтай справе сродкі. А 298 мільёнаў рублёў да 1 красавіка павінны быць асвоены.



Работа землеўпарадкавальнай службы за мінулы тыдзень зноў прызнана нездавальняючай: адпрацоўка і пераразмеркаванне  пустуючых участкаў, што патрэбна закончыць да 1 сакавіка бягучага года, не праводзіцца. Пры гэтым нагадана, што ні адзін участак у палях севазвароту насельніцтву выдзяляцца не павінен, для гэтых мэт і патрэбна задзейнічаць пустуючыя і «нічыйныя» ўчасткі.



Многа нараканняў выклікае нарыхтоўчая сістэма райспажыўтаварыства, асабліва на вёсцы. Як адзначыла Галіна Віктараўна, сёння павінны быць створаны ўсе ўмовы для таго, каб людзі здавалі другасную сыравіну (макулатуру, шкло, пластык і інш.) больш актыўна.
 Таксама на пасяджэнні каардынацыйнага савета ўздымаліся пытанні ўстаноўкі аўтаматычных пажарных апавяшчальнікаў, прафілактыкі самагонаварэння і злоўжывання спіртным.


Вольга БЕЛАШ.   



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *