Па Дэкрэту №18Патрэбна персанальная адказнасць


Даводзіцца канстатаваць, што нягледзячы на прымаемыя меры не ўсюды давялося пераадолець адмоўныя тэндэнцыі ў падлеткавым асяроддзі, пазбегнуць пралікаў у арганізацыі работы па прафілактыцы сямейнай неспрыяльнасці і павышэнню адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей. Не дасягнута адна з асноўных мэт  Дэкрэта № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неспрыяльных сем’ях” – поўнае пакрыццё бацькамі расходаў на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.


Побач з суб’ектыўнымі сацыяльна-эканамічнымі фактарамі гэтаму садзейнічаюць і недахопы ў дзейнасці мясцовых органаў выканаўчай улады, органаў адукацыі і аховы здароўя, дзяржаўнай службы занятасці, наймальнікаў, камісій па справах непаўналетніх, аддзела ўнутраных спраў. Усё яшчэ не ў поўнай меры захоўваюцца патрабаванні арт.14 Дэкрэта, які абавязвае наймальнікаў аб прычыне прагулаў і нез’яўлення для працаўладкавання абавязаных асоб неадкладна паведамляць у органы дзяржаўнай службы занятасці, суд, аддзел міліцыі. Робіцца гэта, як правіла, са спазненнем.

Аб якім аператыўным узаемадзеянні зацікаўленых можа ісці размова, калі аб не з’яўленні абавязаных асоб у службу занятасці або ў арганізацыю для працаўладкавання органы занятасці часцяком інфармуюць аддзел міліцыі не па меры ўзнікнення такой неабходнасці, а эпізадычна, як правіла, пасля заканчэння месяца, накапліваючы за гэты перыяд даўжнікоў. Гэта стварае цяжкасці ў рабоце органаў унутраных спраў па вышуку і дастаўцы ўказаных асоб, вядзе да незахавання тэрмінаў і з’яўляецца грубым парушэннем Дэкрэта № 18.
Можна зразумець кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, калі яны без асаблівай радасці бяруць на працу абавязаных асоб. Бо гэта накладвае на іх вялікую адказнасць, працоўныя навыкі ў такіх людзей страчаны, бывае за іх плячыма 10-15 год судзімасці, ёсць хворыя. І, як паказвае практыка, 14% “цяжкіх” бацькоў дапускаюць сістэматычныя прагулы.




ГІСТАРЫЧНАЯ ДАВЕДКА


У Дэкрэце Савета Народных Камісараў “Аб барацьбе з прагуламі” ад 27.04.1920 г. былі запісаны  жорсткія меры пакарання да прагульшчыкаў: прагул звыш 3 дзён на працягу месяца цягнуў за сабой прыцягненне да дысцыплінарнага суда, як за сабатаж. Асобы, якія ўхіляліся ад абавязку адпрацаваць прагул, належалі заключэнню ў канцэнтрацыйны лагер. Кіраўнікі ўсіх прадпрыемстваў і ўстаноў былі абавязаны ўстанавіць строгі нагляд за табельнай рэгістрацыяй выхадаў на працу. Пры выяўленні няправільнасцей пры вядзенні табеля вінаватыя прыцягваліся да крымінальнай адказнасці.



Адзін падапечны Леанід Міхайлавіч Пяшкун знаходзіцца ў вышуку з 14 лютага 2007 года. Ен яшчэ да дзеяння Дэкрэта № 18 паехаў на заробкі ў Маскву. Нашым аддзелам узбуджана 61 крымінальная справа ў адносінах да абавязаных асоб. Самыя злосныя прагульшчыкі, як правіла, адны і тыя ж асобы. Яскравы прыклад – А.М. Сцяпанава (КЖУП “Хойніцкі камунальнік”), раней неаднаразова судзімая,  4 лютага 2009 г. арыштавана і знаходзіцца ў СІЗО г. Гомеля. У адносінах да раней судзімая І.М. Ядчанка ўзбуджана крымінальная справа, якая прадугледжвае толькі пазбаўленне волі. Узбуджана крымінальная справа і да раней судзімай А.В. Бандарэнка; арыштаваны і знаходзіцца ў СІЗО г. Гомеля неаднаразова судзімы У.І. Яўсеенка.

Тым не менш, абавязаныя — гэта нашы людзі. І каму, як не нам, сумеснымі намаганнямі вырашаць праблему. Горш будзе, калі і надалей яны будуць весці асацыяльны лад жыцця. Сярод бацькоў, якія апусціліся на самае дно, нямала псіхалагічна слабых асоб. Упасці лёгка, падняцца цяжка. Нехта, магчыма, у мінуты прасвятлення імкнуўся сабрацца з сіламі, уладкавацца на працу, а яму – ад варот паварот.




ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ РОЗДУМУ


У пастаянным полі зроку супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў райвыканкома 76 падапечных з ліку гора-бацькоў. А па ўліку іх прайшло 147. Восем чалавек справіліся з сітуацыяй, кампенсавалі расходы. Некаторыя змянілі месца жыхарства, нехта трапіў у месцы пазбаўлення волі.


Патрабаванне Дэкрэта рэзервіраваць для такіх людзей месца адыграла важную станоўчую ролю. Праца дысцыплінуе, яна – адна з важнейшых умоў сацыялізацыі чалавека.



Па закону ніякага насілля з боку праваахоўных органаў да абавязаных прымяніць нельга, нават узяць за руку, каб адвесці на працу. Яны гэта ўсвядомілі і часам тыднямі дзверы сваіх кватэр участковым інспектарам міліцыі не адчыняюць.
 
Асноўныя прычыны, па якіх не выконваюцца абавязацельствы па пакрыццю расходаў дзяржавы на ўтрыманне дзяцей, гэта: нізкі адукацыйны і кваліфікацыйны ўзровень абавязаных асоб, адсутнасць працоўных навыкаў, ухіленне ад працаўладкавання, нізкі ўзровень зарплаты, прагулы і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны. Гэта ў асноўным людзі малазабяспечаныя, злоўжываючыя спіртнымі напіткамі, цяжка хворыя, нярэдка раней судзімыя. І тым не менш з імі працаваць неабходна.


А. ЛОБАН,
в.а. начальніка аховы
грамадскага парадку 
і прафілактыкі РАУС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *