Творчасць юных А. БОЙКА, вучаніца 5 класа Судкоўскай СШ.


МАЛЫЯ ДАКТАРЫ

Аднаго разу са сваімі сябрамі на вуліцы нам захацелася пагуляць у нешта незвычайнае. Адна з дзяўчынак прапанавала лячыць адзін аднаго. Але як гэта зрабіць без медыцынскіх прыбораў?

Хтосьці сказаў, што яны ёсць у Сашы. Але тая адмовіла.

І мы пайшлі ад яе. Сталі даганяць адзін аднаго. А Сашы было сумна. Праз некалькі мінут яна падышла да нас і спытала: “А можна і мне з вамі пагуляць?” Дзеці хорам адказалі, што можна.

І тады дзяўчынка сказала: “Вазьміце мае медыцынскія прыборы”.

Усе вельмі ўзрадаваліся. “Бальнічка” запрацавала, а Саша зразумела, што нельга быць сквапным чалавекам.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *