Стала першай

Законнасць і парадак Образование Тэрыторыя моладзі Экономика

Вучаніца 7 «А» класа трэцяй гарадской школы Дзіяна Звягіна стала пераможцай конкурсу дэкаратыўна-прыкладнай творчасці, які праводзіўся сярод супрацоўнікаў органаў і падраздзяленняў унутраных спраў Гомельскай вобласці, а таксама членаў іх сем’яў. Не было роўных ёй у намінацыі «Калядны вянок».

Патлумачым, што вынікі зімовай тэмы сталі вядомы толькі на мінулым тыдні.
Дарэчы, дзяўчынка – неаднаразовы ўдзельнік і дыпламант падобных конкурсаў. Дзіяна вельмі добра малюе, гэта і адзначае яе бацька, участковы інспектар міліцыі Васілій Васільевіч Звягін. Сваім талентам яна і пакарыла членаў журы.

Выканаць пачэсную місію ўзнагароджвання было даручана намесніку начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню Дзянісу Іванавічу Апанасюку.

Вікторыя МАРОЗ. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *