Творчасць юных М. ЛЯШЧУН, вучаніца 7 класа Судкоўскай СШ.


ЧМЕЛЬ І КВЕТАЧКА

У адным прыгожым казачным горадзе Лілея жыла бедная дзяўчынка Разалія. Яна была вельмі прыгожая і працавала ў садзе, дзе было многа розных кветак, якія напаўнялі паветра прыемным водарам. Разалія кожны дзень даглядала іх і размаўляла з імі.

У гэтым жа горадзе жыў малады і ганарлівы прынц Верас, які думаў, што лепш за яго ў свеце нікога няма. Кожную раніцу на прагулцы Верас праязджаў каля садзіка Разаліі. Зачароўваўся кветкамі, але не звяртаў увагі на дзяўчынку, якая завіхалася каля іх.

Разалія моцна закахалася ў Вераса. Яна не ўяўляла свайго жыцця без яго, але не ведала, што зрабіць, каб былі пачуцці ў адказ.

Тады Разалія пайшла за дапамогай да вядзьмаркі. Тая сказала, што дзеля кахання дзяўчынка павінна прынесці сябе ў ахвяру – ператварыцца ў кветачку. Разалія згадзілася і стала ружай. Прынц, не бачачы Разаліі, засумаваў і ад смутку ператварыўся ў чмяля.

І з таго часу Верас лётае ад адной кветачкі да другой, усё шукае Разалію сярод руж.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *