Што ўжо зроблена, а што будзе


У час сустрэчы з калектывам завода ЖБВ прапагандысцкай групы з ліку дэпутатаў пад кіраўніцтвам старшыні райсавета дэпутатаў Г.В. Бондар скардзіўся завадчанін А.Р. Рэшэтнюк на працяканне даху пасля рамонту ў шматкватэрным доме па вул. Калесніка, 11.



Зварот быў накіраваны ў КЖУП «Хойніцкі камунальнік». Яго дырэктар А.М. Клюкаўкін адказаў, што праведзены рамонт  лакальных участкаў даху ўказанага дома. На працягу месяца вядзецца кантроль якасці выкананых работ.



Пры ўстанаўленні спрыяльнага надвор’я будуць праведзены работы па разборцы лакальных участкаў рулоннага пакрыцця і ўстройству новай цэментнай сцяжкі, грунтоўцы бітумнай мастыкай і ўстройству новага рулоннага пакрыцця.



У лютым на «прамую лінію» ў рэдакцыю «Хойніцкіх навін» звярталіся жыхары раёна да в.а. начальніка ЖЭУ КЖУП «Хойніцкі камунальнік» А.А. Сінгаеўскага.
Адказы за подпісам дырэктара «Хойніцкага камунальніка» А.М. Клюкаўкіна паступілі наступныя:
— цеплавая мадэрнізацыя дома № 24 па вул. К. Маркса на 2012 год не запланавана. У вясенне-летні перыяд сёлета тарцавыя ўнутраныя сцены дома будуць апрацаваны вадкім керамічным цеплаізаляцыйным пакрыццём «Керамік»;



— па скарзе жыхара дома № 34 па вул. К. Маркса па пытанню антысанітарных умоў пражывання ў кватэры № 6 праведзена праверка. Устаноўлена, што наймальнік В.І. Рамашова, 1943 года нараджэння, на самой справе парушае Правілы карыстання жылымі памяшканнямі. За гэта на яе складзены адміністрацыйны пратакол па арт. 21.16 ч. 1, згодна з якім прадугледжаны штраф ад 10 да 30 базавых велічынь. Для разгляду ён накіраваны ў суд. Да таго ж, выдадзена прадпісанне па ўхіленню выяўленных парушэнняў у месячны тэрмін;
— у падвале дома № 23 па вул. Калесніка ўхілена працяканне гарачай вады;
— водаразборныя калонкі па вул. Настольская, 20 і ў вёсцы Карчовае, каля дома № 5,  адрамантаваны.



Ірына ВАСІЛЬЕВА.     


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *