Ад заахвочвання да пакарання


 Чарговы раённы семінар па праблемах аховы працы прайшоў на базе торфабрыкетнага завода. Яго ўдзельнікі пабывалі ў рэканструяваным цэху перапрацоўкі торфу, сушыльным аддзяленні, дэпо, мехмайстэрні, у санітарна-бытавых памяшканнях. Аб рабоце прадпрыемства, выкананні вытворчых паказчыкаў і задачах, якія стаяць перад заводскім калектывам на будучае, расказалі галоўны інжынер прадпрыемства А.С. Лявіцкі і начальнік транспартнага цэха А.І. Пінчук. Інжынер па ахове працы торфабрыкетнага завода А.Ф. Гутнік азнаёміла з ходам выканання мерапрыемстваў па паляпшэнню ўмоў і аховы працы.



На семінары разгледжаны пытанні прафілактыкі вытворчага траўматызму, захавання правіл пажарнай бяспекі на прадпрыемствах, патрабаванні, якія прад’яўляюцца да вартавых служб прадпрыемстваў і арганізацый.



Таксама ўдзельнікі мерапрыемства прааналізавалі недахопы ў навучанні, інструктажах, стажыроўках і праверках ведаў па ахове працы, якія мелі месца на прадпрыемствах і ў арганізацыях Хойніцкага раёна пры правядзенні планавых праверак.



Адзначана, што пытанням захавання патрабаванняў Дырэктывы № 1, стану працоўнай і выканаўчай дысцыпліны, умовам і ахове працы стала больш удзяляцца ўвагі на вытворчых нарадах, сходах працоўных калектываў. У выпадках выяўлення фактаў іх парушэння работнікі прыцягваюцца да адказнасці. Так, за распіццё спіртных напіткаў у рабочы час альбо на рабочым месцы ў 2011 годзе скасаваны кантракты з 92 работнікамі, у тым ліку ў арганізацыях камунальнай уласнасці – з 55.
Разам з тым, у калектыўныя дагаворы і пагадненні ўключаюцца меры заахвочвання  і матэрыяльнага стымулявання працуючых за захаванне патрабаванняў па ахове працы, работнікаў інфармуюць аб стане ўмоў працы на рабочых месцах, рызыках пашкоджання здароўя і належных сродках індывідуальнай абароны, кампенсацыях па ўмовах працы, абгаворваюцца абавязкі па аказанню садзейнічання і супрацоўніцтва з наймальнікам у справе забеспячэння здаровых і бяспечных умоў працы.
Такім чынам, выкарыс-тоўваецца ўвесь арсенал сродкаў у рабоце па забеспячэнню належных умоў працы і захаванню патрабаванняў яе бяспекі – ад заахвочвання да пакарання.


 


Н. СЛЕСАРЭНКА, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *