Ацанілі спрыт і смеласць

Спорт

У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі «Здаровы я – здаровая сям’я» ў Стралічаўскай сярэдняй школе прайшлі сустрэчы па рухомых гульнях. У першай з іх спаборнічалі каманда «Усмешка», якая прадстаўляла калектыў эксбазы «Стралічава», і вучні школы, якія аб’ядналіся ў каманду «Малышок». Нягледзячы на больш юны ўзрост сваіх удзельнікаў менавіта школьная дружына стала пераможцай, за што атрымала двухкілаграмовы торт.



Шмат эмоцый выклікала ў балельшчыкаў і сустрэча сямейных каманд.  Гонар  эксбазы «Стралічава»  абаранялі Аляксандр і Варвара Валіахметавы з сынам Аляксандрам. Іх сапернікі з сям’і Паўлавых працуюць у Стралічаўскім дзіцячым садку, прычым Алена Вячаславаўна з’яўляецца загадчыцай гэтай дашкольнай установы.



І тут атрымалася захапляючая барацьба ў кожным з прапанаваных конкурсаў. Па агульнай суме пераможцамі, а значыць і ўладальнікамі вялікага торта, сталі Алена, Андрэй і Лізавета Паўлавы.



Дарэчы, не засталіся ў накладзе і каманды, якія занялі другія месцы. Ва ўзнагароду за спрыт і смеласць ім таксама дасталося па торту, няхай і меншага памеру. На салодкія прызы раскашэлілася кіраўніцтва эксбазы «Стралічава».


 


Віктар НАЗАРАНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *