Не пакінуты без увагі


Звароты, паступіўшыя да выязной інфармацыйнай групы на чале са старшынёй райсавета дэпутатаў Г.В. Бондар, абавязкова накіроўваюцца службам, у кампетэнцыі якіх знаходзіцца вырашэнне ўздымаемых праблем жыхароў раёна. Сёння ўвазе чытачоў прапаноўваецца рэагаванне кіраўніцтва КЖУП «Хойніцкі камунальнік», ДЭУ-155, райпо, цэнтральнай раённай бальніцы  на звароты ў сакавіку работнікаў завода ЖБВ.



Вул. Берагавога прагрэй-дзіравана, падсыпка яе будзе праведзена ў красавіку. Чаму адразу не падсыпалі? Па прычыне адсутнасці  шчэбеню.
Па ўзгадненню з жыхарамі пасёлка Акцябр перагледжаны рэжым уключэння артэзіянскай свідравіны і час падачы вады: раніцай з 7.00 да 8.00, вечарам з 18.00 да 19.00. Для пастаяннага забеспячэння вадой жыхароў указанага населенага пункта разглядаецца пытанне ўстройства закальцоўкі сістэмы водазабеспячэння населеных пунктаў Акцябр – Карчовае.



У ходзе абследавання шахтнага калодзежа па вул. Паркавая, 4 устаноўлена, што ён знаходзіцца на прыдамавой тэрыторыі, закрыты. Калодзеж на балансе «Хойніцкага камунальніка» не састаіць і не абслугоўваецца. Яго тампаніраванне праводзіцца не будзе.
Лёс жылога дома па вул. Рэвалюцыйнай, 8 яшчэ не вырашаны. Камунальнай службай падрыхтавана пісьмо ў раённы выканаўчы камітэт з мэтай камісійнага яго абследавання. Па выніках абследавання адказ будзе дадзены дадаткова.



На прыпынках грамадскага транспарту ў аграгарадку Судкова ўстаноўлены урны для смецця.   
Для правядзення ультрагукавога даследавання (УЗИ) у раённай паліклініцы ажыццяўляецца запіс як на платны, так і на бясплатны прыём па тэл. 2-50-85.
Урачы-афтальмолагі сё-лета ў раённую паліклініку камандзіруюцца Гомельскай абласной спецыялізаванай клінічнай бальніцай кожны месяц на 14 дзён.
Дзеля вырашэння кадравай праблемы ў 2012 годзе ў наш раён размеркаваны на работу 5 выпускнікоў медуніверсітэтаў: фтызіятр, 3 тэрапеўты, хірург.



Якасць хойніцкага хлеба кантралюецца на мясцовым хлебазаводзе штодзённа майстрам змены, інжынерам-тэхнолагам, аддзелам якасці, стандартызацыі і сертыфікацыі. Сёлета плануецца ўкараненне сістэмы НАССР «Управление безопасностью пищевых продуктов на основе анализа опасностей и критических контрольных точек»  у адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ 1470-2012, што дазволіць палепшыць якасць выпускаемай прадукцыі.



 Ірына ВАСІЛЬЕВА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *