Пацвердзілі званне лепшых

Образование

У сакавіку чарговы дзень аховы працы ў аддзеле адукацыі райвыканкама прайшоў на базе сярэдняй школы № 3.



Удзельнікі мерапрыемства пачалі сваё вандраванне па навучальнай установе з пачатковай школы. Настаўніца А.А. Даніленка з дапамогай мультымедыйнай устаноўкі расказала аб мерах па бяспечнай рабоце на ўроках працоўнага навучання, у прыватнасці пры рабоце з іголкай.



Дарэчы, стэнды па ахове працы, з інфармацыяй розных служб па гэтаму пытанню, размяшчаюцца па ўсёй школе.
Аб правілах бяспечных паводзін у кабінеце беларускай мовы і літаратуры вучні самі расказалі ўдзельнікам семінара ў вершаванай форме.
У кабінеце інфарматыкі настаўнік А.М. Амельчанка паведаміў аб праводзімым з вучнямі абавязковым інструктажы перад пачаткам работы на камп’ютэрах.
Гаварылі ў дзень аховы працы аб прафілактыцы траўматызму і захаванню  бяспечных умоў работы ў кабінетах біялогіі і хіміі, на ўроках фізкультуры.
Азнаёміліся з работай кабінета аховы працы, дзе праводзіцца навучанне асновам бяспекі жыццядзейнасці. Намеснік дырэктара школы па гаспадарчай частцы Н.Р. Дземідзенка завастрыла ўвагу на правілах пажарнай бяспекі ў школе.



Пры падвядзенні вынікаў семінара дырэктар школы С.М. Зубок абагульніў інфармацыю аб арганізацыі работы па ахове працы ў навучальнай установе, адзначыў, што зацікаўлены ў гэтым усе – настаўнікі, тэхперсанал і школьнікі.



Выступіла агітбрыгада вучняў пачатковай школы «Мы за бяспеку». Дзеці інсцэніравалі казку «Калабок на новы лад», захаваўшы тэматычную накіраванасць, чыталі вершы, спявалі песні на зададзенную тэматыку.



Начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Л.Ф. Кулакоўская  адзначыла эфектыўную работу гэтай установы адукацыі па забеспячэнню бяспечных умоў вучэбнага працэсу, належнае інфармацыйнае суправаджэнне работы. Дарэчы, сярэдняя школа № 3 прызнана лепшай установай (разам з ДЭУ-155) у раённым аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю работы па ахове працы на тэрыторыі Хойніцкага раёна.
Да таго ж, школа паспяхова прайшла абласны этап агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю грамадскага кантролю па ахове працы і санітарна-бытавому забеспячэнню работнікаў устаноў. Прадастаўленыя на конкурс матэрыялы накіраваны для ўдзелу ў рэспубліканскім этапе.


 


Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *