Удзячнасць нашчадкаў


  Ім, састарэлым, прайшоўшым калісьці ўсе кругі ваеннага пекла, з кожным годам становіцца ўсё складаней вырашаць бытавыя праблемы – рамантаваць жыллё, нарыхтоўваць паліва на зіму, часам бывае праблематычна дабрацца да паліклінікі. Але як добра, што побач з былымі воінамі жывуць людзі, якія заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу.

Ва ўсіх школах раёна вялікая ўвага ўдзяляецца падтрымцы пажылых людзей, ветэранаў вайны. Кожны клас бярэ шэфства над сем’ямі абаронцаў Айчыны. Вучні не стаяць у баку ад іх праблем, бяруцца за любую справу, ніколі не забываюць павіншаваць са святамі.

Стала ўжо добрай традыцыяй у дні, звязаныя са слаўнымі старонкамі нашай гісторыі, ушаноўваць тых, хто цаною нечалавечых намаганняў і велізарных страт перамог у самай жорсткай вайне. Адным з першых атрымаў кветкі і паштоўку з віншаванямі і шчырымі словамі падзякі за ратны і працоўны подзвіг ад імя старшыні раённага выканаўчага камітэта А.В. Бічана і старшыні раённага Савета дэпутатаў Г.М. Рабінкінай ветэран Вялікай Айчыннай вайны Віктар Васільевіч Карась (на здымку ў цэнтры з жонкай). Яго напярэдадні свята на даму наведалі прадстаўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аддзела па справах моладзі райвыканкома, райкома БРСМ і першай гарадской сярэдняй школы. Вучні запыталі ў ветэрана, ці неабходна яму дапамога. Быў намечаны план работ, які да Дня Перамогі быў выкананы.


Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *