Хроніка веснавых палявых работ

Сельское хозяйство

У гаспадарках раёна не спадае напружанне веснавых палявых работ. Пасля завяршэння сяўбы ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (дарэчы, першымі ў вобласці) нашы працаўнікі вёскі ўшчыльную заняліся сяўбой кукурузы.Па стану на апошні дзень красавіка гэтай каштоўнай сельскагаспадарчай культурай у раёне засеяна 3012 гектараў з 13964 запланаваных. Найбольш актыўнымі тэмпамі сяўба кукурузы вядзецца ў сельгаспрадпрыемствах «Аравічы» (пасеяна 640 га; 28% ад запланаванага), «Судкова» (далей усе даныя па гэтай гаспадарцы – без уліку а/к «Віць») 495 га; 21%) і імя Мележа (460 га; 20%).
У параўнанні з мінулым годам павялічаны пасевы кукурузы як на сілас і зялёны корм, так і на збожжа. Самыя вялікія плошчы кукурузы на сілас і зялёны корм у сельгаспрадпрыемствах імя Мележа (1795 га, пасеяна 200), «Аравічы» (1740 га; 640) і «Судкова» (1740 га; 320). У гэтай жа гаспадарцы кукуруза займае самую вялікую плошчу і на зерне – 670 гектараў, з якіх пасеяна 175.
У цэлым па раёну яравая сяўба праведзена на 7112 гектарах з 19079, што складае больш трэцяй часткі намечанага – 37 працэнтаў. І тут наперадзе ідуць хлебаробы сельгаспрадпрыемстваў «Аравічы» (1390 га; 44%) і «Судкова» (1275 га; 38%).
Што датычыць падрыхтоўкі глебы пад яравую сяўбу, то па гэтаму напрамку работы лідзіруюць механізатары эксбазы «Стралічава» – тут да сяўбы падрыхтавана 1646 гектараў глебы з 2100 (78%). У сельгаспрадпрыемстве «Аравічы» пад яравую сяўбу падрыхтавана 1490 гектараў (план – 2430; 61%), у «Веляціне» – 1160 га (2130; 54%).
Пад яравую сяўбу ўносяцца мінеральныя і арганічныя ўгнаенні, а паралельна працягваюцца работы па падкормцы шматгадовых траў, сенакосаў і пашаў. Па стану на 30 красавіка ў раёне падкормлена 854 гектары шматгадовых траў (усяго – 1204) і 2020 гектараў сенакосаў і пашаў. Па другому разу падкормлены пасевы азімага рапсу (2220 га) і азімых зброжжавых культур (1410 га).
Па аператыўных даных райсельгасхарчу.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *