У цэнтры горада – новыя банеры

Добраўпарадкаванне

Вялікія тэматычныя выявы даўно сталі адным з элементаў гарадскога пейзажу. На адміністрацыйных будынках ці проста каля цэнтральных дарог радуюць вока патрыятычныя надпісы і здымкі роднай беларускай прыроды. 

У гонар Года малой радзімы на сцяне райвыканкама размешчана прызнанне ў любові да мілай Хойнікшчыны, а насупраць – на сцяне гарадской бібліятэкі прыцягваюць увагу «вобразы мілыя роднага краю». Сапраўды, такія блізкія кожнаму хайнічаніну пейзажы з залацістымі палямі, васількамі і бусламі.

Недалёка ад біблятэкі ўстанавілі яшчэ адзін банер, на ім – адзін з герояў абласнога праекта «Сэрцам адданыя роднай зямлі» – загадчык нейрахірургічнага аддзялення Гомельскай абласной клінічнай бальніцы С.І. Кірыленка.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *