Адраджэнне духоўнасці – клопат агульны


Неаспрэчны той факт, што адной з самых галоўных задач ідэалагічных работнікаў з’яўляецца духоўна-маральнае выхаванне нашага грамадства. Гэты шлях няпросты, патрабуе творчага падыходу. Але якія б новыя метады, падыходы не выкарыстоўваліся, нам цяжка абысціся без царквы. Паміж раённым выканаўчым камітэтам і рэлігійнымі абшчынамі наладжаны дзелавыя і добразычлівыя адносіны. У райвыканкаме створана і працуе камісія садзейнічання кантролю за захаваннем заканадаўства аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях.



На тэрыторыі Хойніцкага раёна зарэгістраваны  8 рэлігійных арганізацый пяці канфесій. Ажыццяўляюць дзейнасць: Беларуская праваслаўная царква, Рымска-каталіцкая царква, Хрысціяне Веры Евангельскай, Евангельскія хрысціяне-баптысты, Евангельскія лютэране.
Вядучае месца ў рэлігійным жыцці раёна займае праваслаўная царква, у якой налічваецца больш за 5 тысяч прыхаджан.
Райвыканкам, яго структурныя падраздзяленні, працоўныя калектывы актыўна падключыліся да выканання Праграмы мер па выкананню Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай праваслаўнай царквой. У рамках гэтай праграмы свяшчэннаслужыцелі запрашаюцца да ўдзелу ў правядзенні  рытуалаў і ўрачыстых мерапрыемстваў,  прысвечаных дзяржаўным святам, памятным і знамянальным падзеям. Штогод праводзяцца малебены ў памяць аб загінуўшых воінах-інтэрнацыяналістах, велікодныя сустрэчы з дзецьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Традыцыяй сталі наказы свяшчэннікаў выпускнікам школ. Пры Пакроўскай царкве протаіерэй Анатолій Кісель стварыў нядзельную школу, якую наведваюць дзеці і знаёмяцца з гісторыяй хрысціянства, праваслаўнымі святамі і абрадамі.



Асабліва шырока практыкуюцца сумесныя з прадстаўнікамі праваслаўнай і каталіцкай царквы святы: Дзень Перамогі, Дзень абаронцаў Айчыны, Нараджэнне Хрыстова, Вялікдзень.



Значную работу дзеля адраджэння духоўнасці праводзяць аддзелы адукацыі і культуры райвыканкама, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Так, аддзелам адукацыі ў рамках супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Праваслаўнай царквой яна будуецца па такіх напрамках, як духоўна-маральнае і патрыятычнае выхаванне вучняў. На тэматычных класных і інфармацыйных гадзінах завастраецца ўвага на пытаннях супрацьдзеяння ўплыву дэструктыўных сект і псеўдарэлігійных арганізацый. Навучэнцы школ і гімназіі штогод прымаюць удзел у конкурсах малюнкаў «Прыгажосць Божага свету», у раённым конкурсе «Пазнай сваю Радзіму», выязджаюць на экскурсіі да гістарычных помнікаў і праваслаўных святыняў (Юравіцкі манастыр, Палаца-паркавы ансамбль Румянцавых-Паскевічаў).
Аддзелам культуры райвыканкама праводзяцца Калядныя святы, Велікодныя дабрачынныя сустрэчы, метадычным цэнтрам аддзела арганізавана работа 3 клубаў па вывучэнню свят і абрадаў «Храм душы».



Пэўную работу па прафілактыцы п’янства і алкагалізму сярод насельніцтва праводзяць абшчына «Евангельскія лютэране» і Царква Хрысціян Веры Евангельскай «Благадаць». Пры прыходзе ХВЕ ў вёсцы Небытаў працуе рэабілітацыйны цэнтр «Адраджэнне», дзе праходзяць рэабілітацыю былыя наркаманы і алкаголікі. Місія прапаноўвае не толькі праграму выздараўлення, але і праграму духоўнага адраджэння пасрэднасцю малітвы, хрысціянскай этыкі і працатэрапіі.
Царква «Благадаць» супрацоўнічае з раённай арганізацыяй інвалідаў-калясачнікаў, дзейнічае нядзельная школа, штогод дзеці адпачываюць у біблейскім лагеры. Дзякуючы супрацоўніцтву з міжнароднай дабрачыннай арганізацыяй «Самарыцянскі кашалёк» атрымліваюць падарункі да Нараджэння Хрыстова і Вялікдня дзеці з малазабяспечаных сем’яў, дзеці-інваліды.



У цэлым канфе-сіянальная сітуацыя ў раёне стабільная і знаходзіцца пад кантролем дзяржаўных органаў. Пры райвыканкаме створана грамадская камісія садзейнічання кантролю за захаваннем Закона Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацый».
Праведзены шэраг арганізацыйных мерапрыемстваў і інструкцыйна- метадычных  нарад  па пытаннях узаемадзеяння з абшчынамі, захавання заканадаўства, растлумачэння артыкулаў Выбарчага кодэксу, духоўна-маральнага выхавання насельніцтва і інш.
У нашым раёне дастаткова  культавых будынкаў для веруючых. Вельмі важна, каб яны  мелі належны матэрыяльна-тэхнічны стан, добраўпарадкаваную тэрыторыю, былі абсталяваны сродкамі пажарнай бяспекі.



В. САВЕЛЬЕВА, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *