Будзем разам круглы год!


З такім заклікам мы звяртаемся да вас, паважаныя нашы чытачы, кожны раз пры аб’яўленні падпіскі на перыядычныя выданні, на творчых сустрэчах і ў працоўных калектывах.



Вельмі прыемна, што нашы прыхільнікі адгукваюцца, яны працягваюць нам сваю руку, і кола падпісчыкаў, нашых сяброў, павялічваецца, становіцца шырэй.
Сёння вельмі важна, каб гэтыя сяброўскія ўзаемаадносіны захаваліся: нам патрэбна ваша падтрымка – падпіска на раённую газету «Хойніцкія навіны» на трэці квартал і другое паўгоддзе 2012 года, бо вельмі  не  хочацца адступаць ад узятай вышыні – трэба заваёўваць  больш высокія вяршыні.



Рэаліі сённяшняга дня прымусілі нас, хоць і не намнога, але падняць цану падпіскі. Спадзяемся, што гэта вы ўспрымеце з разуменнем і не развітаецеся з любімым выданнем.
Мы звяртаемся да ўсіх жыхароў горада і раёна: падпісны кошт на «Хойніцкія навіны» невялікі ў параўнанні з іншымі газетамі і часопісамі. Падпішыцеся, калі ласка. Больш таго, акрамя сябе, падпішыце хаця б аднаго чалавека – некага з бацькоў, брата, сястру, сяброўку ці сябра. Дарэчы, падпіска на раёнку на ІІІ квартал або другое паўгоддзе 2012 года можа стаць цудоўным і арыгінальным падарункам да дня нараджэння чалавека або яго юбілею.



Мы звяртаемся да кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў – падпішыце на нашу газету сваіх лепшых працаўнікоў, вашых ветэранаў, якія зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку і стваралі гісторыю вашага калектыву.



Асобна прапаноўваем кіраўнікам сельскагас-падарчых прадпрыемстваў – зрабіце так, каб экземпляр «Хойніцкіх навін» ішоў у кожнае падраздзяленне вашай гаспадаркі – у час абедзеннага перапынку ў доміку жывёлавода, дыспетчарскай, на мехдвары, да таго, як пайсці дамоў, людзі могуць азнаёміцца з навінамі, якія адбываюцца ў раёне, вобласці і краіне.



Мы звяртаемся да старшынь прафсаюзных камітэтаў – аформіце падпіску для сваіх актывістаў.
Мы звяртаемся да ўсіх нашых верных шматгадовых прыхільнікаў – заставайцеся з намі!



Калектыў рэдакцыі газеты «Хойніцкія навіны».


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *