На варце — юныя выратавальнікі


У чарговы раз на базе раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прайшоў злёт юных выратавальнікаў-пажарных, арганізатарамі якога выступілі аддзелы па надзвычайных сітуацыях, адукацыі, па справах моладзі райвыканкома, РК ГА “БРСМ” і Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя выратавальнікаў і пажарных. Нягледзячы на спякотнае надвор’е, паспаборнічаць у 4 конкурсах прыбылі прадстаўнікі 12 школ горада і раёна.

Першае месца за агляд строю атрымала каманда Паселіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, у эстафеце перамаглі прадстаўнікі Казялужскай СШ, у конкурсе знатакоў – каманда СШ № 3, а за веданне правіл аказання першай даўрачэбнай дапамогі першае месца было прысуджана СШ № 1. У конкурсе насценгазет “Юны прапагандыст” і плакатаў “Экалогія роднага краю” першыя месцы атрымалі Велікаборскі д/с-БШ і Казялужская СШ адпаведна.

Па агульных выніках на першую прыступку п’едэстала гонару паднялася каманда Казялужскай СШ, другімі сталі прадстаўнікі СШ № 3, трэцімі – СШ № 2. Пераможцы атрымалі дыпломы, торты і заахвочвальныя прызы.



Алена СМУСЯНОК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *