Праяўляючы павагу і клопат


У нашай краіне ветэраны Вялікай Айчыннай вайны акружаны клопатам і ўвагай. Нягледзячы на ўзрост, многія з іх не застаюцца ў баку пры вырашэнні праблем жыццядзейнасці, прымаюць актыўны ўдзел у жыцці горада, з’яўляюцца дастойным прыкладам патрыятызму і мужнасці.



У Хойніцкім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным вучы-лішчы вялікая ўвага надаецца не толькі прафесійнаму навучанню, але і выхаванню падрастаючага пакалення, у тым ліку і  патрыятычнаму.



У навучальнай установе моцная пярвічка РК «БРСМ», створаны валанцёрскія атрады «Клопат» і «Міласэрнасць», замацаваны за імі помнікі, якія юнакі і дзяўчаты падтрымліваюць у належным стане.



Да дня Незалежнасці Рэспублікі  Беларусь быў праведзены касметычны рамонт помніка Даватарцам, наведзены парадак каля яго.
Стала ўжо добрай традыцыяй праводзіць разнастайныя акцыі, у ходзе якіх навучэнцы наведваюць ветэранаў, гутараць, распытваюць пра ваенныя падзеі.
Так, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь раённы камітэт «БРСМ» сумесна з ДПТВ-183 правялі акцыю «Клопат» па аказанню пасільнай дапамогі ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.



У рамках акцыі актывісты пярвічнай арганізацыі БРСМ ДПТВ-183   і члены валанцёрскага атрада «Клопат», навучэнцы 29 і 19 груп  другога і першага курсаў Анастасія Дабранская, Галіна Дземідзенка, Аляксандр Прымак і Сяргей Кавальчук разам з сакратаром пярвічкі Наталляй Мікалаеўнай Каленчанка і кіраўніком валанцёрскага атрада Алай Уладзіміраўнай Міхед наведалі ветэранаў Зінаіду Георгіеўну Гузок, якая пражывае па вул. А.Кашавога і Васілія Фёдаравіча  Сняжко па вул. Лясной.
Дагэтуль захавала актыўную жыццёвую пазіцыю Зінаіда Георгіеўна Гузок, узнагароджаная медалём «За добрасумленную працу ў гады вайны».  Жанчыне, дарэчы, у пачатку чэрвеня споўнілася 89 гадоў. Рабяты падарылі  ёй кветкі, а таксама далі бой пустазеллю пад агароджай у двары дома.
Зінаідзе Георгіеўне пакінулі нумары тэлефонаў, па якіх яна заўсёды можа звярнуцца да моладзі, калі спатрэбіцца дапамога. І рабяты абавязкова дапамогуць, нават без усякіх акцый і свят.




Вольга БЕЛАШ. 


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *