Вызначылі месцы, забароненыя для правядзення пікеціравання


У мэтах выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 2012 года № 276 «Аб назначэнні выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання» і на падставе ч. 9 арт. 61 і арт. 65 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Хойніцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:



Вызначыць для правядзення пікеціравання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнню кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання любыя прыгодныя для гэтых мэт месцы на тэрыторыі Хойніцкага раёна, за выключэннем:



— тэрыторыі, размешчанай на адлегласці менш 50 метраў ад будынка Хойніцкага раённага выканаўчага камітэта, суда Хойніцкага раёна, пракуратуры Хойніцкага раёна, Хойніцкага раённага ваеннага камісарыята, аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, прыпыначных пунктаў грамадскага транспарту, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць бяспеку жыццядзейнасці насельніцтва (прадпрыемствы вода-, цепла- і энергазабеспячэння, грамадскі транспарт, установы дашкольнай адукацыі, установы агульнай сярэдняй адукацыі, установы адукацыі «Дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучы-лішча меліярацыйнага будаўніцтва»);



— тэрыторыі, размешчанай на адлегласці менш 100 метраў ад будынкаў установы аховы здароўя «Хойніцкая цэнтральная раённая бальніца», фельчарска-акушэрскіх пунктаў, амбулаторый урача агульнай практыкі, бальніц сястрынскага догляду;



— месц, дзе функцыяніраванне пікетаў будзе перашкаджаць дзейнасці арганізацый або ўяўляць бяспеку для жыцця і здароўя ўдзельнікаў пікетаў.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *