Правялі першае пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі


9 ліпеня 2012 года на пасяджэнні прэзідыума Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў і Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта прынята рашэнне № 73/740 «Аб стварэнні акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання». Згодна з ім у склад камісіі Хойніцкай выбарчай акругі № 47 (месца знаходжання камісіі: г. Хойнікі, вул. Савецкая, 86, тэл.: 2-11-98, 2-21-33) увайшлі І.Ф. Астапенка, У.М. Бордак, В.С. Васькевіч, С.Д. Гапоненка, В.І. Грынь, Т.У. Кудрыцкая, М.І. Кузьменка, Л.Ф. Кулакоўская, В.А. Лепкін, С.М. Пархомец, М.Р. Сцешыц, Л.У. Толмач, І.Р. Хорсун.



10 ліпеня 2012 года адбылося першае пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Хойніцкай выбарчай акругі № 47 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.



У ходзе адкрытага галасавання старшынёй камісіі абрана начальнік аддзела адукацыі Хойніцкага райвыканкама Кулакоўская Людміла Фёдараўна, намеснікам старшыні – старшы інспектар Хойніцкага РАУС Гапоненка Святлана Дзмітрыеўна, сакратаром – галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры, будаўніцтва, ЖКГ і па праблемах ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС Хойніцкага райвыканкама Кудрыцкая Таццяна Уладзіміраўна.



На пасяджэнні зацверджаны каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню выбараў дэпутатаў, зацверджаны графік работы акруговай выбарчай камісіі Хойніцкай выбарчай акругі № 47 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання: буднія дні – з 10.00 да 14.00, з 15.00 да 19.00; субота – з 10.00 да 14.00, нядзеля – выхадны.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *